Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 жніўня 2023

Калектыву ПУ "Віцебскторф" прысвоена Ганаровае званне "Лідэр прамысловасці Рэспублікі Беларусь"


















У ПУ "Віцебскторф" адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў сезона здабычы 2023 года. З прывітальным словам выступіў генеральны дырэктар УП "Віцебскаблгаз" Бранцэвіч Аляксандр Васільевіч, які падзякаваў работнікам ПУ "Віцебскторф" за работу, за дастойныя вынікі. Аляксандр Васільевіч уручыў філіялу "Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу" Дыплом пераможцы 1 ступені ў намінацыі "Прадукт года ў катэгорыі "Запатрабаванасць у спажыўцоў" па выніках рэспубліканскага конкурсу.


Калектыву ПУ "Віцебскторф" прысвоена Ганаровае званне "Лідэр прамысловасці Рэспублікі Беларусь".


Кіраўніцтва прадпрыемства і аб'яднаны прафкам павіншавалі працаўнікоў заслужанымі ўзнагародамі і падзякавалі за значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у сезоне здабычы торфу 2023.