Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 ліпеня 2024

Юбілейныя медалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ўручаюць у Докшыцкім раёне

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у былой малалетняй вязніцы, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму" Ганны Шаклюцкай з райцэнтра пабываў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

Юбілейны медаль уручыў ваенкам Віталь Леснічэнка. Са святам павіншавала таксама дырэктар Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства Таццяна Каляга.

Ганна Густаўна падзякавала ўсім за ўвагу да пакалення, лёс якога абпалены вайной і адзначыла, што няма ў чалавечым жыцці нічога даражэй за сям'ю і мірнае неба над галавой.