Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 лютага 2023

Докшыцкая лыжня - 2023

11 лютага прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках зімовага спартыўнага свята "Докшыцкая лыжня - 2023". Удзел прынялі 17 каманд. Першапраходцамі сталі кіраўнікі, праехаўшы дыстанцыю ў 700 м. Эстафета праходзіла ў шэсць этапаў.


Вынікі эстафеты:
Аддзел па адукацыі Докшыцкага райвыканкама;


Крулеўшчынскі сельсавет;


ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы".


Далей удзельнікі спаборніцтваў пазмагаліся ў перацягванні каната. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымалі:
ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Докшыцы";


Бягомльскі лясгас;


Докшыцкі РДС - УСУ "СДЮШАР Докшыцкага раёна".


Самымі маладымі ўдзельнікамі спаборніцтваў прызнаны і ўзнагароджаны памятнымі прызамі Докшыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі":
Плюта Аляксандр (аддзел па адукацыі Докшыцкага райвыканкама);
Хрысціяду-Стыліяну Наталля (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама).


Самыя вопытныя ўдзельнікі спаборніцтваў таксама не засталіся без увагі і былі заахвочаны памятнымі прызамі Докшыцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў:
Гмырак Уладзімір (Докшыцкі РДС - УСУ "СДЮШАР Докшыцкага раёна");
Яловік Ала (Докшыцкі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства).


У завяршэнні свята былі праведзены спаборніцтвы па рубцы дроў у рамках дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы!", у якіх самымі хуткімі аказаліся: Аддзел
ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Докшыцкага райвыканкама;


Бягомльскі лясгас;


Докшыцкі РДС - УСУ "СДЮШАР Докшыцкага раёна".


Усе дровы былі дастаўлены ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для асоб пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН у АГ. Сітцы.

Таксама па традыцыі на зімовым спартыўным свяце "Докшыцкая лыжня - 2023" былі ўзнагароджаны пераможцы круглагадовай спартакіяды 2022 года сярод працоўных калектываў і сельсаветаў Докшыцкага раёна:
ДУА "Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы"


РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік"


Аддзел па адукацыі Докшыцкага райвыканкама


За актыўны ўдзел:


Крулеўшчынскі сельсавет