Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
8 мая 2024

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко правёў прыём грамадзян у Докшыцах

Першы зварот тычыўся пытання добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі паміж дамамі №№ 7 і 9 на вуліцы Усходняй у Докшыцах. З просьбай звярнулася адна з жыхарак шматкватэрнага дома. Вырашыць гэта пытанне ў трэцім квартале бягучага года было даручана РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік".

Жыхар вёскі Янкі паскардзіўся на тое, што сусед пабудаваў адрыну і пры гэтым парушыў нормы адлегласці ад мяжы яго ўчастка. Анатоль Сіўко даручыў вырашыць пытанне ў бліжэйшы час.

– Пры правядзенні прыёмаў грамадзян важна выслухаць іх праблемы, адчуць настрой людзей і па магчымасці дапамагчы. Большасць паступаючых пытанняў абгрунтаваны. Лічу, усе яны павінны вырашацца на месцы. Ну а мы - дэпутаты, як барометр паміж выканаўчай уладай і насельніцтвам, будзем усяляк у гэтым дапамагаць, - адзначыў Анатоль Віктаравіч.