Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 чэрвеня 2024

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Сіўко правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах. Удзел у ім прыняў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

На прыём прыехала адразу некалькі жыхароў вёскі Ваўча Бягомльскага сельсавета. Вяскоўцы звярнуліся да дэпутата наконт асфальтавання вуліцы Зарэчнай, абмежаванні хуткасці на ўчастку трасы Р3, які праходзіць праз вёску, а таксама падвядзення электраэнергіі для патрэб ацяплення жыхароў.

Апошняе пытанне вырашылася тут жа. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў растлумачыў, што пасля завяршэння мадэрнізацыі электрасетак у гэтым населеным пункце ў жыхароў в. Ваўча з'явіцца такая магчымасць. Астатнія пытанні даручыў прапрацаваць і трымаць на кантролі адпаведным службам.

Жыхарка г.п. Бягомль агучыла сваю праблему. Яна пражывае у арэнднай кватэры шматкватэрнага дома, дзе адсутнічае водазабеспячэнне. Жанчына прасіла дапамагчы падвесці ваду ў кватэру, прычым за ўласныя сродкі.

Анатоль Віктаравіч, уважліва выслухаўшы заяўніцу, паабяцаў, што гэта пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час.

Анатоль Сіўко:“Прыёмы грамадзян праводзяцца для таго, каб сумесна вырашаць праблемы людзей. Безумоўна, для нас, дэпутатаў, як і для насельніцтва, усе гэтыя пытанні важныя, яны заслугоўваюць уважлівага стаўлення. Наша задача - зрабіць усё, каб жыццё людзей рабілася лепшым і камфортнейшым".

Сяргей Абірала: “У цэлым мы ўтрымліваем у цэнтры ўвагі надзённыя пытанні людзей, якія ў большасці сваёй датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сёння часцей узнімаюцца пытанні стану і ўтрымання дарог. У нашай краіне асаблівая ўвага надаецца дарогам мясцовага значэння. Вулічна-дарожнай сетцы ў населеных пунктах - менш. Таму будзем выходзіць з пытаннем павялічыць фінансаванне на асфальтаванне палатна менавіта ў вёсках”.