Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 красавіка 2024

Дэлегацыя Докшыцкага раёна адправілася на VII Усебеларускі народны сход

Усебеларускi народны сход пройдзе 24-25 красавіка ў Палацы Рэспублікі ў г. Мінску.

Згодна заканадаўству, гранiчная колькасць дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу складае 1200 чалавек. На мерапрыемства таксама запрошаны больш за 700 гасцей. У сталіцы збяруцца дэлегаты з розных рэгіёнаў краіны - прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовых саветаў дэпутатаў, грамадзянскай супольнасці.

Дэлегацыю Докшыцкага раёна ўзначаліў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.

На народнае веча таксама запрошаны намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна і галоўны рэдактар рэдакцыі газеты "Родныя вытокі" Аляксандр Варанковіч.

Дэпутацкі корпус раёна прадстаўляюць дэлегаты: ляснічы Параф'янаўскага лясніцтва Андрэй Заіка і намеснік дырэктара ТЦСАН Алена Таляронак.

Дэлегат ад РГА "Беларускі саюз жанчын" - інжынер па ахове працы ГП "Докшыцкая ПМК-52" Алена Галоўчыц.

Наперадзе два днi насычанай работы. Быць дэлегатам УНС - вялікі гонар і давер.