Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 мая 2024

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з вялікім святам - з Днём Перамогі!

79 гадоў аддзяляюць нас ад пераможнага мая 1945 года. Праходзяць гады, змяняюцца пакаленні, змяняецца свет, але ніколі не згасне памяць аб гадах жорсткіх выпрабаванняў і самаахвярнай барацьбы, увянчаных Вялікай Перамогай. У гады кровапралітнай вайны з нябачанай сілай выявіліся найвялікшая сіла духу і гераізм савецкага салдата, яго высокі патрыятызм, вернасць абавязку і сваёй Радзіме.

Дзень Перамогі — святое і дарагое для кожнага з нас свята, якое мы сустракаем з асаблівымі пачуццямі. У ім - боль і веліч беларускага народа, мужнасць і гераізм нашых салдат, слёзы страт і радасць перамог.

З глыбокай удзячнасцю мы звяртаемся да ветэранам і ўдзельнікам вайны, да ўсіх, хто ў гады вайны сваімі гераічнымі ратнымі і працоўнымі подзвігамі набліжаў Вялікую Перамогу. Вашы асабістыя мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў баях за свабоду краіны, былі і застаюцца яркім прыкладам беззапаветнага служэння Айчыне і любові да Радзімы для ўсіх пакаленняў. Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны і добрая памяць усім героям, хто не дажыў да гэтага светлага дня.

Жадаем усім жыхарам Докшыччыны, нашым дарагім ветэранам і іх блізкім, моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў