Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 студзеня 2023

Алег Жынгель павіншаваў пажылых грамадзян і інвалідаў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Сітцах.

У рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадку Сітцы наведалі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Алег Жынгель, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня РА ГА "Беларускі саюз жанчын" Валянціна Рандарэвіч, члены Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе РБ, прадстаўнікі РА РГА "Белая Русь".

Высокія госці цёпла павіншавалі з Новым годам і Калядамі якія пражываюць у аддзяленні, а гэта на сённяшні дзень 25 чалавек, уручылі ім падарункі. Стварыць свята для пажылых людзей дапамагла вакальная група "Пой, душа!" аддзялення дзённага прабывання інвалідаў.