Адзіны дзень інфармавання праходзіць у калектывах Докшыцкага раёна
Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп правялі адзіны дзень інфармавання ў працоўных калектывах і з насельніцтвам раёна. Удзельнікі сустрэчы разгледзелі тэму: “Эканамічная бяспека – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы”.
У рамках дня інфармавання з калектывам УАЗ «Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца» сустрэліся старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Кавалёнак і начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
.
Абмеркаваны пытанні сацыяльна-арыентаванай эканомікі, якія з'яўляюцца падмуркам дзяржаўнай палітыкі. Агучаныя факты, датычныя сацыяльна-эканамічнага развіцця Докшыцкага раёна. Так, у выніку працы рэальнага сектара эканомікі за студзень - жнівень 2023 г. арганізацыямі атрымана 99200000 рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг), або 109,4 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.