Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 чэрвеня 2024

Абласны семінар "80 гадоў мірнага жыцця" праходзіць у Докшыцкім раёне

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Докшыцкім раёне праходзіць абласны семінар "80 гадоў мірнага жыцця". Сярод асноўных тэм — "Удасканаленне работы аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і кругласутачнага знаходжання".

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Астапенка і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аксана Палачаніна.

Пачалося мерапрыемства з наведвання мемарыяльнага комплексу "Шунёўка". Тут была прадстаўлена рэканструкцыя падзей у трагічны для Шунёўкі дзень. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.