Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 ліпеня 2024

03 ліпеня 2024 года. Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта свята аб'ядноўвае пакаленні, з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасаблення адзінства і згуртаванасці людзей. Мы сустракаем гэты дзень з верай у мір і стабільнасць, з упэўненасцю, што штодзённая праца кожнага з нас, забяспечыць дабрабыт роднай зямлі.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабра, паразумення. Няхай у вашых дамах пануе мір і дабрабыт, жыццёвых сіл і энергіі ў дасягненні пастаўленых мэт у імя моцнай і квітнеючай Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў