Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
5 апреля 2026
Руководство Витебской области поздравляет жителей региона с католической Пасхой
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!
Велікодныя святы - найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста - гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.
Спрадвеку хрысціянства зʼяўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў. Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі.
Няхай вялікая ўрачыстаць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах на карысць роднай Віцебшчыны і краіны!
З павагай,
А.М.Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д.У.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў