Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
6 июля 2015
Жыццё за гарэлку
Суд Докшыцкага раёна пад старшынствам Аляксандра Ульскага, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы: пракурора Сяргея Куратніка і абаронцы: адваката Святланы Шышла разгледзеў справу па абвінавачванні С.М. Гмыза ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 317 ч.4 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Сяргей Гмыз, 1981 года нараджэння жыў з бацькамі ў вёсцы Дзядзілавічы Барысаўскага раёна, працаваў у мясцовым лясгасе, горкім п’яніцам не быў, але, менавіта, гарэлка зрабіла яго злачынцам – забойцам маці двух непаўналетніх дзяцей. Неразуменне Сяргеем страшнай сутнасці спіртнога і таго, што законы пішацца для абароны чалавека і іх трэба захоўваць, прывялі да такога трагічнага фіналу. Дзеянні Гмыза ў дзень здзяйснення ДТЗ – гэта суцэльны ланцуг парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Не маючы правоў на кіраванне аўтамабілем, малады мужчына па прафесіі трактарыст, усё ж такі сеў за руль аўтамабіля, у якога да таго ж не працавалі ўказальнікі паваротаў. Паехаў у суседнія Ніўкі да знаёмай, у якой на гэты час знаходзілася яго даўняя сяброўка. Жанчыны па нейкай прычыне распівалі спіртное. Да іх падсеў і Сяргей. Утраіх распілі прыкладна каля дзвюх бутэлек гарэлкі і столькі ж віна. Праз гадзіну ён пачаў збірацца дадому, але не пешшу, як гэта трэба было зрабіць у дадзенай сітуацыі а на аўтамабілі. Дамам жа захацелася працягу банкета і сяброўка хлопца ўгаварыла яго з’ездзіць за дабаўкай у Бягомль. Паездка з п’яным вадзіцелем, які не меў права кіравання, на няспраўным аўтамабілі, з непрышпіленымі рамянямі бяспекі, стала апошнім, што было ў яе зямным жыцці. З судовага прыгавору “…Праязджаючы па дарозе “Мінск-Віцебск” , дзе арганізаваны двухбаковы рух і тры яго паласы ў бок абласнога цэнтра, вадзіцель Гмыз …, спрабуючы зрабіць манеўр павароту налева – на прылягаючую да АЗС № 18 тэрыторыю, не заняў крайняе палажэнне на праезнай частцы дарогі, як загадзя ўбачыў транспартны сродак, што рухаўся ў сустрэчным накірунку. Быў у стане алкагольнага ап’янення, таму не змог правільна ацаніць дарожную абстаноўку і бяспеку запланаванага ім манеўра. З правай паласы руху ў накірунку Віцебска, без падачы сігналу светлавым указальнікам ці рукой … прыступіў да павароту налева, не саступіў сустрэчнаму транспартнаму сродку, выехаў на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнуўся з аўтапоездам…” У выніку сутыкнення пасажырка атрымалася шматлікія траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Маці дваіх дзяцей памерла яшчэ да прыезду “хуткай” дапамогі. Вадзіцель таксама атрымаў траўмы, але жыць, як кажуць, будзе. На судзе Сяргей шчыра каяўся ў тым, што зрабіў. Поўнасцю прызнаў сваю віну і добраахвотна пажадаў выплаціць грошы за нанесеную матэрыяльную і маральную шкоду маці загінуўшай, якая ўзяла на сябе апякунства на дваіх ўнукаў. Але вярнуць маці дзецям не здолее ніякае пакаянне.
З судовага прыгавору Гмыз С.М. прызнаць вінаватым у парушэнні Правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў, кіравання імі ў стане алкагольнага ап’янення, у выніку чаго па неасцярожнасці памёр чалавек і на падставе арт. 317 ч. 4 КК Рэспублікі Беларусь назначыць яму 4 гады 6 месяцаў зняволення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 год, з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.
С. КУРАТНІК, пракурор раёна