Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
Из призывников в уклонисты попал житель Докшицкого района

31 марта 2016

Из призывников в уклонисты попал житель Докшицкого района

У другой дэкадзе сакавіка ў раённым судзе была разгледжана справа ў дачыненні нашага земляка, які ўхіліўся ад мерапрыемстваў воінскага прызыву.

У другой дэкадзе сакавіка ў раённым судзе была разгледжана справа ў дачыненні нашага земляка, які ўхіліўся ад мерапрыемстваў воінскага прызыву.

Яе галоўны "герой" – жыхар вёскі Беразіно 1990 года нараджэння. З 2006 года ён знаходзіўся на воінскім уліку ў раённым ваенным камісарыяце і быў папярэджаны пра тое, што за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву наступае крымінальная адказнасць па артыкуле 435 КК Рэспублікі Беларусь.

У жніўні мінулага года ён атрымаў позву, у якой паведамляліся дата і час, калі яму трэба з'явіцца ў райваенкамат на медыцынскі агляд.

Аднак малады чалавек ад патрабаванняў позвы ўхіліўся і нікуды не паехаў. Здавалася б, абставіны бываюць розныя, не атрымалася ў гэты дзень – папярэдзь і прыедзь потым. Толькі на гэтае потым у яго не знайшлося часу. Хаця прызыў і доўжыўся аж да 30 лістапада! Больш таго, да заканчэння прызыву ён ўвогуле пакінуў тэрыторыю раёна.

Прызыўная камісія не змагла прыняць рашэнне аб неабходнасці выконваць ваенны абавязак грамадзянінам. А хлопец з патэнцыяльнага прызыўніка ператварыўся ва ўхіліста.

У ходзе судовага следства віна ваеннаабавязанага была поўнасцю даказана. За ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу яму прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 60 базавых велічынь у даход дзяржавы. Згадваецца папулярны некалькі гадоў таму сацыяльны ролік пра тое, што нармальныя хлопцы "не косяць". Беразінец жа "накасіў" на 12 мільёнаў 600 тысяч рублёў.

Н. МІЦЬКО,
намеснік пракурора раёна