Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
6 июля 2015
<b>Дэкрэт № 18</b>Дзве чашы вагаў для бацькоўскага сумлення
На апошнім пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама сярод іншых пытанняў разглядаўся і далейшы лёс трох бягомльскіх хлапчукоў. Крыху раней яны былі прызнаны асобамі, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
Старэйшы з іх ужо школьнік у сацыяльна-педагагічны цэнтр, што ў вёсцы Янкі, на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне быў адпраўлены ў студзені 2015 года. На новым месцы жыхарства ён хутка адаптаваўся, казённы дом аказаўся больш сытным і цёплым, чым бацькоўская хата. Пайшоў вучыцца ў адну з гарадскіх школ, але як бы добра не было на новым месцы, хлопец чакаў спаткання з бацькамі. А яны, мяркуючы па-усяму, нават былі задаволены, што пазбавіліся клопату пра сына. Папярэджаныя аб тым, што на працягу 6 месяцаў, пакуль іх сын будзе знаходзіцца ў прытулку, яны павінны выканаць праграму па выпраўленні сваіх паводзін, не зрабілі для гэтага нічога. Праз два месяцы скасавалі шлюб, маці пераехала жыць да сужыцеля ў вёску Восава. Нідзе не працуе, працягвае ўжываць спіртное. Бацька сышоўся са знаёмай жанчынай у Бягомлі, якая з’яўляецца абавязанай асобай у адносінах пецярых дзяцей! Зразумела, што добраму ў зносінах з сынам, яна новага мужа не навучыць. У хаце ў іх няма парадку, часта збіраюцца пітушчыя кампаніі. Хаця на рабоце В.В. Гайдук заўваг не мае. Але да сына ён не наведваўся з красавіка. І наогул заявіў, што не ў стане займацца яго выхаваннем. Маці прыязджала да хлопчыка, але на кароткі тэрмін. Абодва праявілі поўнае раўнадушша да далейшага лёсу сына і гэтым самым наблізілі прыняцце рашэння аб пазбаўленні іх бацькоўскіх правоў. Перш, чым расказаць пра яшчэ двух хлопчыкаў, якія разглядаліся на камісіі, да месца будзе ўспомніць пра немаўлятка, для вырашэння далейшага лёсу якога пракуратура зараз рыхтуе дакументы ў суд. – Нам паступіў сігнал ад нераўнадушнага грамадзяніна, які паведаміў, што ў вёсцы Вецяра з’явілася маладая жанчына з немаўляткам на руках і яе вельмі часта бачаць п’янай, – расказвае памочнік пракурора Наталля Піскуновіч. – Перш чым сустрэцца з гэтай гора-маці, мы доўга яе лавілі па знаёмых, а калі, нарэшце, удалося гэта зрабіць, то ўбачылі, як яна ў нецвярозым стане карміла грудзьмі трохмесячнага хлопчыка! У шокавым стане былі ўсе, хаця прыходзілася пабачыць многае. П’яная маці аказалася нам добра знаёмай Людмілай Лоўкіс, 1979 года нараджэння. Маці-кукушка чатыры гады таму ўжо была пазбаўлена бацькоўскіх правоў на старэйшага сына. Каб не плаціць на яго аліменты дзяржаве, хавалася невядома дзе. Другога сына нарадзіла ў Мінску, калі органы апекі ёй там зацікавіліся, ўцякла да сваёй маці ў вёску Вецяра і працягвала хавацца. Бессардэчнасці такіх людзей няма мяжы. Кожны раз, калі сутыкаешся з раўнадушнай жанчынай, стараешся ў размове абудзіць у яе інтарэс да дзіцяці, здзіўляешся, як можна кінуць на волю лёсу бездапаможнага чалавечка, які з’яўляецца частачкай цябе самой! Крыўдна, балюча за людзей, якія дапамагаюць самі сабе ператварацца ў жывёлу, хаця гэта параўнанне будзе абразай для братоў нашых меншых, яны якраз самааддана клапоцяцца пра сваё патомства. Не думае красуня, што маладосць хутка закончыцца і прыйдзе старасць, нямогласць. Тады ёй падобныя ўспамінаюць пра сваіх крывіначак, нагадваюць пра сябе і нават патрабуюць выканання доўгу дарослымі дзяцьмі перад бацькамі, якія некалі ім здрадзілі. Але ёсць прыклады, калі людзі паспяваюць схамянуцца і застацца бацькамі сваім дзецям. Якраз такая сям’я і разглядалася на апошняй камісіі. Дваіх сыночкаў Мікалая Ставера і Наталлі Івановай у сацыяльна-педагагічны цэнтр памясцілі таксама ў студзені 2015 года. Брацікі наведвалі Янкоўскі дзіцячы садок, адчувалі сябе добра і, канечне чакалі бацькоў. А тыя пачалі прыкладаць усе намаганні, каб, як мага хутчэй вярнуць дзетак, да якіх прыязджалі кожны тыдзень з цацкамі, цукеркамі. Вялі гаворку са спецыялістамі цэнтра, прыслухоўваліся да ўсіх іх парад. Чаша вагаў, на якім было сумленне, пераважыла любоў да гарэлкі. Яны зарэгістравалі свой шлюб, навялі ў доме парадак і кінулі піць, прычым самастойна. На рабоце іх характарызуюць станоўча. Адным словам, бацькі кардынальна змянілі ўвесь лад жыцця, адмовіліся ад папярэдняга бязглуздага існавання. А хлопчыкі ў іх цудоўныя: разумныя, выхаваныя і вельмі хочацца верыць, што ўсё будзе ў іх добра побач з любячымі татам і маці.