Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
6 июля 2015
Чужыя грошы карысці не прыносяць
Большасць зарэгістраваных на тэрыторыі раёна злачынстваў – гэта крадзяжы. Нячыстыя на руку людзі квапяцца на рознае, але ў большасці выпадкаў за свае ўчынкі ім прыходзіцца адказваць. Расказвае памочнік пракурора раёна Дзяніс Корсак, які выступае ў судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Па маладосці гадоў 16-гадовы жыхар вёскі Несцераўшчына гэтай жыццёвай мудрасці не ведаў. Але пасля таго, што з ім адбылося, магчыма, зарачэцца назаўсёды браць чужое. Снежаньскім вечарам ён зайшоў да сябра на госці. Пагаманілі пра тое-сёе, а калі зазваніў мабільны тэлефон, Іван выйшаў у суседні пакой, не хацеў, каб яго размову пачуў гаспадар дома. На ложку ляжаў пінжак і хлопец, не абцяжараны сумненнем, палез правяраць кішэні. У адной з іх знайшоў банкаўскую картку і паперку з пін-кодам да яе. Спакуса была такой вялікай, што знойдзенае Іван ужо не змог пакласці на месца. Праз некалькі дзён да яго прыехалі на таксі сябры і ўся кампанія з шыкам паехала ў Докшыцы. У банкамаце злодзей з чужога карт-рахунку зняў 2 мільёны рублёў і пайшоў іх траціць. Набыў банальны набор: гарэлку, піва і цыгарэты. Як джэнтльмен патраціў на знаёмую дзяўчыну 800 тысяч рублёў, купіў ёй труса, клетку, корм і апілкі. Ажыццявіў мару дзяўчынкі. Пасля таго, як уладальнік банкаўскай карткі напісаў заяву ў міліцыю, вылічыць злодзея праваахоўнікам не было за вялікую цяжкасць. А доказамі ў судзе сталі дыскі з запісамі сістэмы відэаназірання банкаў, пратаколы агляду кашалька і месца здарэння. Суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжу чужой маёмасці і назначыў пакаранне адзін год пазбаўлення волі. Вырашана назначанае пакаранне не прыводзіць у выкананне на працягу аднагадовага выпрабавальнага тэрміна, калі асуджаны не здзейсніць новага злачынства. Вучань Докшыцкай СШ № 1 таксама спакусіўся на чужое. Купаўся ў басейне водна-аздараўляльнага цэнтра, а калі зайшоў у раздзявалку, то там якраз нікога не было. Гэту акалічнасць падлетак скарыстаў для таго, каб прайсціся з вобыскам па шафках, дзе пакідаюць свае рэчы наведвальнікі. Адзін з іх быў незамкнёным і там ляжалі джынсы, а ў іх – 1 мільён 285 тысяч рублёў. Велічыня сумы не спужала, а толькі абрадавала малалетняга злодзея. Ён прыхапіў яе поўнасцю і пайшоў распараджацца чужымі грашыма па свайму жаданню. Віна хлопца даказана, але суд вызваліў яго ад крымінальнай адказнасці і спыніў справу на падставе абзаца 2, арт.арт. 1 і 2 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”. Ёсць час зрабіць высновы.