Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
Завершился масштабный ремонт терапевтического отделения Докшицкой ЦРБ

6 октября 2026

Завершился масштабный ремонт терапевтического отделения Докшицкой ЦРБ

Тэрапеўтычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы ў Докшыцах вярнулася ў абноўленыя сцены пасля маштабнага бягучага рамонту.

Зрэшты, на двух паверхах тэрапеўтычнага корпуса не толькі новыя сцены, але і падлога, столь, вокны і дзверы. Заменена сантэхніка і радыятары ацяплення, адрамантаваны сістэмы асвятлення і вентыляцыі.

Уся аддзелка выканана ў модных зараз бела-шэрых фарбах.

Цешыць вока новая сучасная мэбля ў палатах, працэдурных кабінетах і на пастах медыцынскіх сясцёр – такіх жа светлых колераў.

Пацыенты забяспечаны мабільнымі функцыянальнымі ложкамі з рэгулюемымі канструкцыямі, бакавымі борцікамі для бяспекі, дугой для падцягвання. У распараджэнні хворых тумбачкі і крэслы.

Шыкоўна выглядае сталовая, жадаючым прадастаўлены электрычны чайнік. У санітарных пакоях усталяваны бідэ.

На чарзе абуладкаванне чатырох платных палат.

Палепшыліся ўмовы работы для медыцынскага персаналу. У сястрынскіх і працэдурных пакоях, кабінетах урачоў устаноўлены кампактныя шафы і тумбачкі, канапкі, сталы і крэслы.

Адрамантаваны фасад тэрапеўтычнага корпуса, ён пафарбаваны ў светла-шэры колер з аранжавым аздабленнем, як і суседні будынак стаматалагічнага аддзялення, уведзены ў строй у 2017 годзе. У будучыні з улікам фінансавання бальнічны комплекс прадстане ў адной колеравай гаме.

У размове з карэспандэнтамі пацыенты “тэрапіі” выказалі ўдзячнасць за створаны камфорт.

– Прыемна знаходзіцца ў такім харастве і нават выздараўліваецца хутчэй, – сказала нам у адной з палат жанчына пажылога ўзросту.

– Да ўсяго тут вельмі ўважлівыя ўрачы, медсёстры і санітарачкі, – дадала другая. – Дай бог усім ім моцнага здароўя.

Галоўны ўрач установы Вераніка Рамановіч адзначыла, што абнаўленне бальнічнага аддзялення істотна павышае якасць медыцынскай дапамогі і сапраўды стварае спрыяльныя ўмовы для выздараўлення.

– Рамонт ажыццяўляўся за бюджэтныя сродкі, – паведаміла Вераніка Аляксандраўна. – А выконвалі яго работнікі прыватнага докшыцкага прадпрыемства “Рэгул-Інвест”. Як бачна, зроблена ўсё як мае быць. І цяпер вялікая просьба да пацыентаў захоўваць гэту прыгажосць, берагчы маёмасць, цаніць чужую працу і клопат дзяржавы.