Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
В сельхозпредприятиях Докшицкого района идет уборка кукурузы на зерно

15 октября 2026

В сельхозпредприятиях Докшицкого района идет уборка кукурузы на зерно

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Анатолій Сіўко азнаёміліся з ходам уборкі кукурузы на зерне ў ААТ “Барсучанка”.

У прыватнасці, на палетках каля вёскі Дармантова, дзе вяліся работы, Сяргей Уладзіміравіч і Анатолій Віктаравіч праверылі іх якасць, пераканаліся ў захаванні аптымальных тэмпаў, у тым, што зерне знаходзіцца ў патрэбнай ступені спеласці.

У гаспадарцы ўбрана чацвёртая частка плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне. Як вядома, фронт работ у “Барсучанцы” пасля далучэння ААТ “Докшыцкі” значна павялічыўся, ды і аддаленых вітуніцкіх зямель за прадпрыемствам лічыцца нямала. Каб справіцца з усімі восеньскімі работамі своечасова, барсучанскія аграрыі не адмаўляюцца ад дапамогі работнікаў іншых арганізацый. Так, на адным з камбайнаў, занятых на ўборцы кукурузы, працуе мясцовы механізатар Мікалай Палянін, на другім – New Holland CIS – работнік Глыбоцкага МКК Сяргей Зелянкевіч. На адвозцы рупяцца вадзіцель “Барсучанкі” Дзмітрый Дышлянкоў, Мікалай Васілевіч з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, Пётр Высоцкі з ПМС. Сярэдняя ўраджайнасць – 58,9 цэнтнера з гектара, а з участка каля Дармантова – 74,1 цэнтнера з гектара.

Уборку вядуць яшчэ тры сельгаспрадпрыемствы: ААТ “Таргуны” (сярэдняя ўраджайнасць – 67 цэнтнераў з гектара), КУСГП “Гняздзілава-Агра” (37,6 ц/га) і ААТ “Бягомльскае” (55,3 ц/га). Вядома, не на карысць справе аказаўся зацяжны дождж у нядзелю, але на бягучы тыдзень сіноптыкі прагназуюць надвор’е без ападкаў, што дасць магчымасць хутчэй весці работу і менш траціць электраэнергіі на дасушванне зерня, якое будзе выкарыстоўвацца ў камбікармах і за якое ў зімова-стойлавы перыяд каровы несумненна аддзячаць вышэйшымі надоямі.