Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
7 апреля 2026
В Докшицком районе сев ранних яровых перешагнул экватор
Паводле аператыўных даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на раніцу 3 красавіка сельгаспрадпрыемствы раёна пасеялі раннія яравыя і зернебабовыя культуры на плошчы 2820 гектараў, што складае 50,7 працэнта да плана. Вышэйшы за сярэднераённы паказчык па сяўбе ў аграрыяў ААТ “Таргуны”, дзе на магутных трактарах Fendt, агрэгатуемых з сеялкамі Pottinger, працуюць механізатары Валерый Стальмакоў і Сяргей Ралавец.
– Тэрміны правядзення пасяўной кампаніі, як, у прынцыпе, і заўжды, сціснутыя: толькі некалькі тыдняў ёсць у нас, каб выкарыстаць кожную пагодную гадзіну і пасеяць у насычаную вільгаццю глебу, – гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Зінькевіч. – Пад раннія яравыя культуры ў гэтым годзе ў нашай арганізацыі адведзена 1600 гектараў. Контурнасць палёў у асноўным высокая, тэхніка да пасяўной падрыхтавана належным чынам, механізатары, задзейнічаныя на ворыве, падрыхтоўцы глебы і непасрэдна на сяўбе, – вопытныя прафесіяналы, адказныя, добрасумленныя работнікі, для якіх хлебаробская справа, без залішняга пафасу, справа гонару. Таму ў чаканні новага ўраджаю спадзяёмся на дапамогу нябёсаў і стараемся своечасова і якасна рабіць усё тое, што залежыць ад нас саміх.
Механізатара Сяргея Ралаўца заспелі на палетках за вёскай Плітніца. Сяргей Канстанцінавіч, у якога гэта ўжо чатырнаццатая хлебаробская вясна, сеяў гарох.
– Нармальна ідзём, – рапартуе з усмешкай наш даўні і добры знаёмы. – Надвор’е спрыяе, на трактары ўстаноўлена сістэма дакладнага земляробства, што дадае камфорту. Плошчы ў нас, вядома, немалыя, адпаведная і нагрузка на пасяўныя агрэгаты і на нас, механізатараў. Але ж не было яшчэ такога, каб не справіліся, справімся і сёлета.
Лідарам па тэмпах работ на 5 красавіка з’яўляецца ААТ “Барсучанка”, дзе засеяна 96,9 працэнта плошчаў. Сейбіты з ААТ “Бягомльскае” таксама ўпэўнена рухаюцца да фінішу – 82,1 працэнта. Па палове засеяных ніў і ў аграрыяў ДП “АграСітцы” і ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Па папярэдніх прагнозах, надвор’е ў бліжэйшыя дні пагоршыцца. Будзем спадзявацца, не настолькі, каб пасяўныя работы прыпыніліся, бо веснавы дзень, як вядома, год корміць.