Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
Сельхозпредприятия докшицкого района приступили к севу ранних яровых зерновых и зернобобовых культур

4 апреля 2025

Сельхозпредприятия докшицкого района приступили к севу ранних яровых зерновых и зернобобовых культур

Сельгаспрадпрыемст­вы раёна прыступілі да сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернеба­бовых культур, пад якія адведзена 5400 гектараў плошчаў.

Найбольшы аб’ём работ трэба выканаць ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” і ААТ “Таргуны” – 1129 і 1050 гектараў адпа­ведна. Зразумела, тэмпы пасяўной залежаць ад многіх факта­раў, у ліку якіх на першым плане гатоўнасць глебы і колькасць тэхнікі, якая будзе задзейнічана на сяўбе. Нельга скідваць з ва­гаў забяспечанасць механізатарскімі кадрамі, магутнасць той самай тэхнікі, контурнасць палёў, умовы надвор’я.

Кіруючыся на рэдакцыйнай “Ніве” на палеткі за вёскай Варлань ААТ “Таргуны”, яшчэ здалёк заўважылі трактары са шлейфам пылу ўслед – падсохла, значыць, глеба – і зіхатлівымі блікамі чаек. Свой уклад у стварэнне неабходнай кармавой базы для немалога пагалоўя гаспадаркі ўносяць механізата­ры-сейбіты Сяргей Ралавец і Аляксандр Трус, у тандэме з імі на загрузчыках Аляксандр Касцюковіч і Валерый Пракаповіч. І калі вопытны прафесіянал-універсал Сяргей Ралавец ужо хутка будзе мець за плячыма два дзясяткі такіх стартаў, то для Аляксандра сёлетняя кампанія ў якасці сейбіта першая. Па ўсім бачна, справа яму падабаецца: агеньчыкі загараюцца ў вачах маладога механізатара, калі гаворыць, што за дзень атрымліваецца засеяць гарохам 50 гектараў. Яшчэ б: сеялка Pottinger шыроказахопная – шэсць метраў, магутны, манеўра­ны, камп’ютарызаваны Fendt 936 выдатна “манціруецца” з амаль двухметровым Сашам, а вадзіцельскія навыкі, адказна­сць і стараннасць у яго ёсць.

Такім чынам на дадзеным этапе ААТ “Таргуны” ўпэўнена выйшла ў лідары: за тры дні ў гаспадарцы засеяна 37,5 пра­цэнта плошчаў ранніх культур. Добры паказчык і ў ААТ “Бар­сучанка” – 212 гектараў, што складае 23,8 працэнта да запла­наванага. Актыўна разгарнулі фронт работ у ДП “АграСітцы” і ААТ “Бягомльскае” – 15,1 і 15,7 працэнта адпаведна.

Разам з тым у сельгасарганізацыях ідзе ворыва і падрых­тоўка глебы да сяўбы, а таксама падкормка азімых збожжа­вых азотам. На сённяшні дзень з 12 223 гектараў – такую плошчу займаюць азімыя збожжавыя культуры ў раёне – азот унесены на 6333 гектарах, а гэта больш за палову. Тройка ліда­раў тут выглядае так: ААТ “Бягомльскае” – 83,1 працэнта, ДП “АграСітцы” – 72,5 працэнта, ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” – 55,7 працэнта. Што датычыцца азімых крыжакветных куль­тур, то да іх падкормкі прыступіла пяць гаспадарак з сямі, і пры плане 1007 гектараў у “Таргунах” правялі работы на 1888 (187,5 працэнта), а ў “Бягомльскім” пры плане 850 гектараў – на 1103 (129,8 працэнта). У ДП “АграСітцы” падкормлена крыжакветных на 96,6 працэнта плошчаў, у ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” – на 47.

Калі надвор’е паспрыяе, да сяўбы яравых збожжавых на некаторых участках можна будзе прыступіць ужо на гэтым тыдні.

dokshitsy.by