Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
Молодёжь Докшиччины активно трудоустраивается в летний период

23 июня 2026

Молодёжь Докшиччины активно трудоустраивается в летний период

За плячыма больш чым палова першага летняга месяца. Але не ўсе школьнікі выкарыстоўваюць гэты час для звычайнага адпачынку. Падлеткі з задавальненнем запісваюцца ў студатрады. Вось і сёлета моладзь Докшыччыны актыўна скарысталася магчымасцю працаўладкавацца і самастойна зарабіць грошы.

– Першыя атрады трэцяга працоўнага семестра на Докшыччыне распачалі сваю дзейнасць у выхаваўча-аздараўленчым лагеры “Бярозка” і філіяле № 1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, – расказвае першы сакратар раённай арганізацыі “БРСМ” Вераніка Норавіч. – Гэта сэрвісны “Моладзь” імя А.І. Чэрныша і будаўнічы “Рубеж” імя І.П. Ціткова. Прыемна, што сярод байцоў ёсць тыя, хто ўжо мае вопыт работы летам. Мала таго, яшчэ і прыводзяць з сабой сяброў. Як, напрыклад, Антон Трахінін. У гэтым годзе ў будаўнічым атрадзе ён працуе разам з аднакласнікамі.

– Дадатковыя рабочыя рукі ніколі не будуць лішнімі, – гаворыць дырэктар філіяла № 1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аляксандр Трахінін. – Мінулагодняя практыка паказала, што і падлеткі могуць быць добрымі падсобнымі рабочымі. Таму і ў гэтым годзе прапанавалі працоўныя месцы для студатрадаўцаў. Першыя два тыдні юнакі былі задзейнічаны на капітальным рамонце жылога дома № 4 на вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры. Займаліся прыбіраннем будаўнічага смецця, дэмантажом канструкцый, добраўпарадкаваннем тэрыторыі, пасевам газонаў. У бліжэйшы час плануем адправіць студатрад у камандзіроўку ў г. Глыбокае на аб’ект на вуліцы Леніна. Там іх чакаюць таксама падсобныя работы.

За юнымі памочнікамі замацаваны Ігар Галінскі. Ён курыруе іх дзейнасць, сочыць за выкананнем працоўнага рэжыму дня, бо па заканадаўстве непаўналетнія могуць працаваць толькі сем гадзін у дзень. Байцы забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны. Падчас нашага знаёмства юнакі працавалі на тэрыторыі філіяла – складзіравалі будаўнічы матэрыял. Разам з дзесяцікласнікамі СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога Антонам Трахініным, Мікалаем Каралевічам, Сяргеем Пракаповічам і Віталіем Баговічам шчыраваў Павел Рандарэвіч, які сёлета закончыў ліцэй БДУ.

– Работы ўсе па сіле, – заўважылі юнакі. – Стымулам для нас, акрамя зарплаты, з’яўляецца яшчэ і абяцанне кіраўніцтва філіяла арганізаваць экскурсію ў Мінск.

Шчыруюць Сяргей Пракаповіч, Павел Рандарэвіч, Мікалай Каралевіч, Віталій Баговіч і Антон Трахінін (злева направа).