Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
Докшицкий район устраняет последствия непогоды

7 августа 2026

Докшицкий район устраняет последствия непогоды

У ноч з 6 на 7 жніўня ў Докшыцкім раёне прайшоў моцны навальнічны фронт, які закрануў больш за 30 населеных пунктаў, пакінуўшы пасля сябе паваленыя дрэвы і пашкоджаныя лініі электраперадачы.

Асноўны ўдар стыхія нанесла Крыпульскаму і Бягомльскаму сельсаветам. Менавіта там зафіксавана найбольшая колькасць паваленых дрэў і адключэнняў электраэнеріі.

Для хутчэйшай ліквідацыі наступстваў непагадзі, навядзення парадку і аднаўлення жыццядзейнасці раёна быў аператыўна задзейнічаны ўвесь рэсурс аварыйна-выратавальных і камунальных служб.

– Ад жыхароў раёна на лінію 101 паступіла каля сотні тэлефонных званкоў, – паведаміў намеснік начальніка РАНС Яўгеній Мацкевіч. – З трох гадзін ночы на ўборцы дарог ад паваленых дрэў былі задзейнічаны пяць адзінак выратавальнай тэхнікі і 12 работнікаў МНС. У асноўным яны расчышчалі праезд каля вёскі Шунеўка, аг. Пруднікі, працавалі ў Беразіне, а таксама на дарозе маладзечанскага кірунку. У распілоўцы і ўборцы завалаў пасільную дапамогу аказвалі работнікі лясгаса, камунальнай і дарожнай служб. Каб забяспечыць бесперапынны тэхналагічны працэс на МТФ “Дабрунь” ААТ “Бягомльскае”, быў аператыўна падключаны дызельны генератар. Гэта дазволіла пазбегнуць збояў у рабоце фермы.

Бесперапынную работу па аднаўленні электразабеспячэння вялі і энергетыкі.

– Да месцаў пашкоджанняў і абрываў ліній электраперадачы аператыўна выехалі пяць нашых рамонтна-эксплатуацыйных брыгад, а таксама тры з суседніх раёнаў – усяго 30 чалавек, – праінфармаваў начальнік РЭС Іван Ючковіч. – Дапамагалі таксама работнікі раёна газазабеспячэння. У першую чаргу яны працавалі ў такіх населеных пунктах, як Крыпулі, Бярозаўка, Гняздзілава, Восава, Дабрунь і Пруднікі, якія ў большай ступені пацярпелі ад навальніцы.

Крыпульскі сельсавет прадэманстраваў прыклад аператыўнага рэагавання і сапраўднай зладжанасці вяскоўцаў. Старшыня сельскага Савета дэпутатаў Іван Лакуцэвіч хутка мабілізаваў мясцовае насельніцтва на барацьбу з наступствамі шквалу, асабіста абыходзіў падворкі, каб высветліцьь, каму патрэбна дапамога.

– Стыхія паспела нарабіць бяды: у кагосьці дрэва рухнула на ўчастак, у іншых моцны вецер сарваў лісты шыферу з дахаў дамоў і гаспадарчых пабудоў, – канстатаваў Іван Людвігавіч. – Вяскоўцы дружна выйшлі на вуліцы з асабістым інструментам і бензапіламі.

Работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі працягваюцца. Дарожная служба задзейнічала тэхніку для расчысткі лясных прасек, якія прылягаюць да дарогі, і ўборкі буйнагабарытных ствалоў.

УРЭЗКА

Спіс населеных пунктаў раёна, якія асабліва пацярпелі ў выніку начной навальніцы:

Крыпульскі сельсавет: Атрубок, Паўночнае і Паўднёвае Гняздзілава, Верацейка, Жары, Крыпулі, Бярозаўка.

Докшыцкі сельсавет: Чырвонае Беразіно, Туркі, Рашкаўка, Янкі, Касцюкі, Восава, Козікі.

Бягомльскі сельсавет: Бягомль (вул. Ленінская), Дабрунь, Юхнаўка, Мількунь, Азярцы, Пруднікі, Баяры, Атрахімаўка, Дамашкавічы, Асінавік, Атруб.

Бярозкаўскі сельсавет: Бярозкі, Чысці Мільчанскія, Шклянцы, Вітунічы.

Бярэзінскі сельсавет: Гліннае і інш.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.