Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 февраля 2026
Более 10 многоэтажных домов отремонтируют в Докшицком районе
Адкрытае пасяджэнне райвыканкама адбылося пад кіраўніцтвам яго старшыні Сяргея Абіралы. Удзел у пасяджэнні прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолій Сіўко і дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Падсвільскай выбарчай акрузе, першы намеснік дырэктара УП “Інстытут Віцебскграмадзянпраект” Віктар Міраш.
Пра выкананне рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2021 – 2025 гады на тэрыторыі раёна справаздачу зрабіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Карчэўскі.
У Дзяржаўную праграму ўключана сем падпраграм – “Даступнасць паслуг”, “Добраўпарадкаванне”, “Эфектыўнае цеплазабеспячэнне”, “Рамонт жылля”, “Чыстая вада”, “Мэта 99” і “Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў”.
– У 2025 годзе на бягучы рамонт вулічна-дарожнай сеткі было зрасходавана амаль 600 тысяч рублёў са сродкаў раённага бюджэту і 260 тысяч субвенцый, перададзеных з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці, – паведаміў Сяргей Элефторавіч, калі закрануў падпраграму “Добраўпарадкаванне”. – За гэтыя сродкі былі адрамантаваны вуліцы Мачульскага і Ціткова ў Бягомлі, Дзяржынскага ў Докшыцах, а таксама некалькі ходнікаў у райцэнтры. Яшчэ 550 тысяч рублёў спатрэбілася, каб адрамантаваць вуліцы Камуністычную, Першамайскую, Палявую, Камсамольскую, Садовую, Усходнюю і Сонечную ў аграгарадку Параф’янава. Акрамя гэтага, з рэспубліканскага дарожнага фонду было выдаткавана 150 тысяч рублёў. Іх накіравалі на рамонт вуліцы М. Горкага ў Докшыцах. У 2026 годзе ён запланаваны ў аграгарадках Крулеўшчына і Барсукі.
Мэтавым паказчыкам падпраграмы “Эфектыўнае цеплазабеспячэнне” з’яўляецца змяншэнне страт цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці з 9,8 да 9 працэнтаў. Усе цеплавыя сеткі, а іх у раёне крыху больш за 57 кіламетраў, знаходзяцца на балансе РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. На сённяшні дзень усе яны заменены на ПІ-трубы. За мінулы год страты цеплавой энергіі склалі 8,68 працэнта.
На абслугоўванні камунгаса знаходзяцца 362 жылыя дамы агульнай плошчай 163,6 тысячы квадратных метраў. Летась пасля капітальнага рамонту ўведзены ў эксплуатацыю чатыры шматпавярховікі – № 12 на вуліцы Школьнай і №№ 4, 6, 8 на вуліцы Ленінскай у райцэнтры. Заданне, даведзенае ўпраўленнем ЖКГ Віцебскага аблвыканкама, выканана ў поўным аб’ёме.
У лістападзе мінулага года распачаты работы па капітальным рамонце дома № 10 на вуліцы Школьнай. Плануецца, што ў лютым аб’ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю. У бягучым годзе будуць адрамантаваны дамы № 10 на вуліцы Ленінскай і № 4 на вуліцы Кастрычніцкай у Докшыцах. Зараз рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на капрамонт яшчэ 12 шматпавярховікаў.
Шмат было зроблена для павышэння якасці пітной вады. Так, у раёне заменена амаль 7000 пагонных метраў зношаных сетак водазабеспячэння ў такіх населеных пунктах, як Беразіно, Азярцы, Вецяра, Зальхаўе, Параф’янава, а таксама ў Докшыцах. Акрамя гэтага, мадэрнізаваны 10 артэзіянскіх свідравін у вёсках Замасточча, Будачы, Пугачова, Малыя Сітцы, Дзядкі, Свіркі, Слабада, Чачукі і Азярцы. Гэта дазволіла давесці якасць вады па паказчыку “жалеза” да нарматыўнага.
Летась работнікі філіяла “Докшыцыводаканал” пачалі работы на аб’екце “Мадэрнізацыя ўчастка сеткі водазабеспячэння на вуліцы Гайдара ў райцэнтры”. У новым годзе плануецца рэканструяваць участкі водаправодных сетак на вуліцах Ленінскай, Маякоўскага (каля дома № 72). Зараз вядуцца праектныя работы па ўзвядзенні артэзіянскіх свідравін у Барсуках, Глінным, Дамашкавічах і Бярозках.
Што тычыцца развіцця электраэнергетыкі, то прапускная здольнасць размеркавальных электрычных сетак 0,4 – 10 кВ абмяжоўвае больш шырокае выкарыстанне энергіі ў бытавым спажыванні, што ўжо зараз не дазваляе задаволіць у поўным аб’ёме заяўкі грамадзян, якія зацікаўлены выкарыстоўваць электраэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Аднак, дзякуючы праведзенай рэканструкцыі, гэта магчымасць з’явілася ў жыхароў такіх населеных пунктаў, як Чырвонае Беразіно, Маргавіца, Бераспонне, Валкалаты, Замасточча, Вітунічы, Ваўча, Вілейка, Докшыцы і Бягомль. За апошнія пяць гадоў у раёне падключана 1345 электраўстановак.
Сёлета запланавана рэканструкцыя 8,5 кіламетра размеркавальных электрасетак, у выніку чаго жыхары Беразіна атрымаюць магчымасць абаграваць сваё жыллё з дапамогай электрычнасці.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2025 года № 18 зацверджана Дзяржаўная праграма “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2026 – 2030 гады, якая з’яўляецца ключавым інструментам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і накіравана на стварэнне бяспечных і камфортных умоў пражывання, павышэнне якасці паслуг.
dokshitsy.by