Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
28 мая 2026
Асфальтирование, капремонт и благоустройство. Докшицкий район обновляется
З прыходам цёплага надвор’я аб’ёмы работ па добраўпарадкаванні горада і населеных пунктаў раёна павялічваюцца. Пра тое, якія аб’екты ў бліжэйшы час абновяцца, дзе запланавана асфальтаванне вулічна-дарожнай сеткі, а таксама жыхарам якіх шматпавярховых дамоў чакаць рамонту, расказала намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Таццяна Клігус.
– Дакшычане, напэўна, ужо заўважылі, што днямі часткова абнавілася дарожнае палатно на вуліцы Піянерскай у кірунку цэнтральнай раённай бальніцы, – адзначыла Таццяна Мікалаеўна. – Арыентаваны кошт аб’екта склаў 117 тысяч рублёў. Сёлета новы асфальт плануецца пакласці таксама на вуліцах Школьнай, Міцкевіча, Палявой і ў завулку Палявога – у раёне ваенкамата. А вось тэрміны асфальтавання цэнтральных вуліц Ленінскай і Савецкай перанесены на наступны год, бо спачатку там неабходна завяршыць работы па ўкладцы водаправода і правесці рэканструкцыю лініі электраперадачы.
У трэцім квартале бягучага года дарожнікі адрамантуюць заезды паміж зялёнымі зонамі на вуліцы М. Горкага ў райцэнтры. На гэтыя мэты з рэспубліканскага дарожнага фонду выдаткавана 50 тысяч рублёў.
Дарожнае палатно працягвае абнаўляцца і ў аграгарадку Крулеўшчына. Так, камфортным яно стала на вуліцах 8 Сакавіка, Гогаля, 1 Мая, Глыбоцкай і М. Горкага. Летам укладка новага асфальту чакаецца на вуліцах Пушкіна, Зарэчнай, Лясной, Савецкай і Меліяратараў.
У Бягомлі новы асфальт пакладуць на трох вуліцах – Бірукова, Машэрава і П. Панчанкі. Агульная плошча пакрыцця складзе 4, 29 тысячы квадратных метраў.
– Некаторыя шматкватэрныя дамы пасля капітальнага рамонту займелі новыя фасады. Ці плануецца далей абнаўляць жылы фонд?
– Да канца мая будзе здадзены ў эксплуатацыю дом № 10 на вуліцы Ленінскай у Докшыцах. Працягваецца рамонт дома № 4 на Кастрычніцкай. Паралельна распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт яшчэ дванаццаці шматпавярховікаў. Канешне, тое, якімі тэмпамі будуць выконвацца работы, залежыць, у першую чаргу, ад фінансавання. Улічваючы той факт, што ў 2027 годзе Докшыцы збіраюцца сустрэць абласныя “Дажынкі”, спадзяёмся, што ўсе задумкі ажыццявяцца.
– Наконт дваровых тэрыторый: ці будзе там наводзіцца парадак?
– Калі гаварыць пра парадак у плане асфальтавання, то яго ўкладка запланавана ў дварах дамоў пад нумарамі 4, 6 і 8 на вуліцы Ленінскай у Докшыцах, а таксама на Кастрычніцкай, 4 і Усходняй, 9. У перспектыве такая выгода павінна з’явіцца і ў іншых дварах, дзе пакрыццё прыйшло ў нездавальняючы стан.
Для таго каб горад стаў больш прыгажэйшым, свой унёсак у яго афармленне прапанавалі зрабіць каля дваццаці арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Летам яны плануюць здзівіць жыхароў і гасцей новымі клумбамі, якія размесцяцца ў шэрагу кропак райцэнтра.