Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшицкий районный исполнительный комитет
100 баллов на ЦТ по математике получил выпускник СШ № 2 г. Докшицы имени У.Ф. Кришталевич Павел Шкелко

24 июня 2026

100 баллов на ЦТ по математике получил выпускник СШ № 2 г. Докшицы имени У.Ф. Кришталевич Павел Шкелко

У раёне з’явіўся яшчэ адзін стабальнік – выпускнік СШ № 2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч, залаты медаліст Павел Шкелка атрымаў максімум на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы.

Як расказалі ў школе, Павел нястомна і настойліва ішоў да сваёй мэты, асабліва ў апошнія гады: імкнуўся ліквідаваць любыя, нават самыя нязначныя прабелы ў ведах на ўроках, адказна рыхтаваў дамашнія заданні, займаўся з рэпетытарамі. На павышаным узроўні вывучаў матэматыку і рускую мову, неаднойчы станавіўся пераможцам і прызёрам раённых алімпіяд па хіміі.

– Сапраўды, Павел не пакідаў без увагі ніводнага нюанса, – пацвярджае гэту характарыстыку настаўнік матэматыкі Надзея Петрашкевіч. – Задаваў удакладняючыя пытанні і ўсякі раз даводзіў пачатае да завяршэння. Чацвёртая чвэрць у адзінаццатым класе цалкам была прысвечана падрыхтоўцы да ЦЭ і ЦТ – паўтарэнню і сістэматызацыі матэрыялу, і я бясконца рада, што ўсе дзеці з нашай групы паказалі дастойныя вынікі, а Павел наогул паставіў у гэтай гонцы за ведамі ўпэўнены клічнік! Дарэчы, у яго выдатны паказчык і на цэнтралізаваным экзамене па беларускай мове – 96 балаў.

Адміністрацыя ўстановы ў дадатак адзначыла цудоўную выхаванасць вучня і ўраўнаважанасць.

А дома бацькі называюць сына чалавекам рэжыму, які не робіць ніякіх выключэнняў дзеля рэалізацыі ўласных планаў. На першым месцы заўжды была вучоба. Акрамя гэтага, захапіўся паўрліфтынгам і наведвае трэнажорную залу тройчы на тыдзень! Адвучыўся ў аўташколе і атрымаў пасведчанне аб падрыхтоўцы вадзіцеля катэгорыі “В”, а зараз будзе здаваць экзамен на катэгорыю “А”.

Самастойнасць, якая ўласціва маладому чалавеку, уменне граматна размяркоўваць свой час, безумоўна, добра дапамогуць яму ў дарослым жыцці.