Меню
Одно окно
Обращения граждан и юридических лиц
Вопрос - ответ
Аукционы
Общественные обсуждения
Единый день информирования
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Вакансии
Государственные закупки
Гуманитарное сотрудничество
Защита прав потребителей
Земельные участки
Книга памяти Докшицкого района
Комиссия по противодействию коррупции
Контрольная деятельность
Местные бюджеты
Неиспользуемые объекты недвижимости
Нормативные документы
Общественные организации
Охрана труда
Пустующие дома
СМИ
Социальные стандарты
19 декабря 2019 года в трудовом коллективе отдела по образованию Докшицкого райисполкома в рамках единого дня информирования заместителем председателя райисполкома Полочаниной О.Э. проведено информирование на тему «Традиции суверенной Беларуси» и «О наиболее распространенных методах несанкционированного доступа к банковским платежным карточкам и счетам и рекомендациях по предотвращению преступлений».
21 ноября 2019 г.
В четверг 21 ноября прошел единый день информирования населения. На встречах с трудовыми коллективами и населением района представители информационно-пропагандистских групп райисполкома обсуждали тему «Укреплению общественной безопасности и дисциплины – государственное внимание», а также актуальные темы повышения энергоэффективности многоквартирных жилых домов, безопасности детей в сети Интернет.
В рамках единого дня информирования председатель районного Совета депутатов В.Ю.Рандаревич встретилась с жителями Ситцевского и Парафьяновского сельсоветов. Заместитель председателя райисполкома О.Э.Полочанина – с трудовым коллективом «Ясли-сад №4 г.Докшицы». Докладчики также проинформировали присутствующих о последних новостях социально-экономического развития района и ответили на их вопросы.
17 октября 2019 г.
“Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны” – гэтай тэме быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у час якога адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі. Дадатковай тэмай пры правядзенні Адзінага дня інфармавання стала “Развіццё сацыяльнай інфраструктуры Віцебскай вобласці ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян”. Старшыня райвыканкама Алег Пінчук сустрэўся з працоўным калектывам ПМК-52. Параф’янаўскі ўчастак РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” наведала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. У час узгаданых сустрэч былі абмеркаваны не толькі аспекты выбарчай кампаніі, але і вытворчыя пытанні: якасць выконваемых работ, захаванне працоўнай дысцыпліны, узровень заработнай платы. У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Крулеўшчыне пабывала намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
Падчас сустрэчы размова ішла пра ролю інстытута парламентарызму ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, парадак выбрання дэпутатаў, паўнамоцтвы парламентарыяў, а таксама ўзаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў цесна ўзаемадзейнічаюць з мясцовымі органамі ўлады, кіраўніцтвам вядучых прадпрыемстваў. Дзякуючы гэтаму значная частка пытанняў, з якімі звяртаюцца грамадзяне, вырашаецца непасрэдна ў час прыёму. Асаблівая ўвага надаецца рашэнню эканамічных задач, падтрымцы прадпрыемстваў і стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю сацыяльнай інфраструктуры. Таксама дэпутаты імкнуцца задзейнічаць парламенцкую дыпламатыю для развіцця гандлёва-эканамічных сувязей, рэалізацыі перспектыўных інвестыцыйных праектаў. Пасля абмеркавання абазначанай тэмы намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна пагутарыла з работнікамі аддзялення, адзначыла, што ва ўстанове створаны камфортныя ўмовы для пражывання пажылых і інвалідаў, і іх жыццё не абмяжоўваецца толькі аднымі сценамі. Дагледжанай выглядае таксама тэрыторыя вакол установы. Персанал арганізоўвае культурна-масавыя мерапыемствы, супрацоўнічае з Крулеўшчынскай бальніцай, якая, калі патрабуецца, прадастаўляе транспарт для дастаўкі пацыента ў райцэнтр. З раённага бюджэту на ўтрыманне аддзялення штогод выдзяляюцца грашовыя сродкі. Каб знізіць затраты, лічыць намеснік старшыні райвыканкама, трэба эканоміць энергарэсурсы, рэалізоўваць гуманітарныя праекты. Дарэчы, адзін з іх ужо запланавана зрабіць. Гэта абуладкаванне ў аддзяленні пакоя ароматэрапіі. Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Источник: http://www.dokshitsy.by/2019/10/parlament-predstavitelnyj-i-zakonodatelnyj-organ-strany-tema-edinogo-dnya-informirovaniya-v-dokshickom-rajone/
19 сентября 2019 г. У межах адзінага Дня інфармавання “Перапіс насельніцтва: погляд на сучаснасць – крок у будучыню!”, Докшыцкі раён наведаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. У раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў, ідэалагічным актывам раёна. У ёй прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Пінчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Генадзь Ягораў.
У сваім выступленні Аляксандр Карлюкевіч засяродзіў увагу на значэнні перапісу, як агульнацыянальным, вельмі важным мерапрыемстве, якое мае глыбокія гістарычныя карані і з’яўляецца адной з неабходных практык у дзейнасці любой дзяржавы свету. Таму, на думку Аляксандра Мікалаевіча, кожнаму шчыраму грамадзяніну неабходна прыняць самы актыўны ўдзел у самой працэдуры перапісу. Выступоўца пазнаёміў прысутных таксама з інфармацыйнай і медыя прасторай краіны, якую сёння прадстаўляюць 1621 друкаванае выданне, маюцца на ўвазе газеты і часопісы, а таксама 200 тэлеканалаў, больш за 100 радыёстанцый, 9 інфармацыйных агенцтваў, 17 сеткавых выданняў. Інтэрнэт-прастора – гэта больш за 140 тысяч сайтаў і інтэрнэт-парталаў. Размову пра перапіс насельніцтва прадоўжыла начальнік аддзела статыстыкі Докшыцкага раёна Тамара Байкова, якая пазнаёміла прысутных з тым, як будзе праходзіць непасрэдна сам працэс перапісу насельніцтва. Напрыканцы візіту шаноўны госць наведаў рэдакцыю раённай газеты “Родныя вытокі”. Яго вельмі зацікавіла практыка работы рэдакцыі ў інтэрнэт-прасторы, дзейнасць сайта і, асабліва, кода хуткага рэагавання, які размешчаны, як вядома, нават на камяні-помніку раённай газеце. Гэта метка дазваляе прама на вуліцы аператыўна трапіць на сайт раёнкі, выкарыстоўваючы сканер мабільнага тэлефона. Зацікаўленая размова працягнулася ў самой рэдакцыі і, бліжэй пазнаёміўшыся са станоўчымі вынікамі вытворчай дзейнасці раённага выдання, Аляксандр Карлюкевіч даў канкрэтныя парады па далейшым развіцці непасрэдна сайта, як будучага перспектыўнага інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса. Абмеркаваў некаторыя іншыя пытанні і выказаў упэўненасць, што калектыў раённай газеты здолее не толькі ўтрымаць узятыя пазіцыі, але і плённа развівацца далей. Источник: http://www.dokshitsy.by/2019/09/ministrinformacii/
15 августа 2019 г. Единый день информирования в Бегомльском лесхозе
Тэме абароны мацярынства і дзяцінства быў прысвечаны чарговы Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Падчас сустрэч, якія адбыліся ва ўсіх працоўных калектывах раёна, абмяркоўваліся пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. Як пастаянна адзначае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, “сацыяльная палітыка, што праводзіцца ў дзяржаве, садзейнічае таму, каб жанчыны маглі ўвасобіць сваё прызначэнне – вырасціць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей”. Меры, якія прадпрымаюцца ў гэтым напрамку, дазваляюць планамерна абараняць мацярынства і дзяцінства, павышаць статус і прэстыж узорнай сям’і.
З працоўным калектывам ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” у Адзіны дзень інфармавання насельніцтва сустрэўся старшыня райвыканкама Алег Пінчук. На мерапрыемстве кіраўнік раёна адзначыў, што дадзенае прадпрыемства – адно з лепшых у рэспубліцы, а таму галоўнай задачай кожнага, хто тут працуе, павінна быць захаванне і прымнажэнне таго, што ёсць. Алег Леанідавіч заўважыў, што актуальнымі пытаннямі дзейнасці ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” на сённяшні дзень з’яўляюцца абнаўленне тэхнікі, рэалізацыя драўніны і навядзенне парадку ў лесе. Па асноўнай тэме Адзінага дня інфармавання насельніцтва выступіла намеснік дырэктара ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Ганна Ярашэвіч, якая паведаміла, што на дадзены момант на прадпрыемстве 14 жанчын знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, значацца 17 шматдзетных сем’яў, якія напярэдадні новага навучальнага года атрымаюць матэрыяльную дапамогу: на кожнага школьніка будуць выплачаны дзве базавыя велічыні. Сустрэчу з працоўным калектывам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Докшыцкім раёне Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. На мерапрыемстве была даведзена інфармацыя аб колькасці шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў у раёне, а таксама пра асноўныя прававыя аспекты іх дзяржаўнай падтрымкі і абароны. Удзельнікі Адзінага дня інфармавання даведаліся пра сучасныя дасягненні беларускіх спецыялістаў у сферы аховы здароўя маці і дзіцяці. Акрамя гэтага, была разгледжана дадатковая тэма – прафілактыка наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь. Яўгенія МАЛЕВІЧ.
18 июля 2019 года в трудовом коллективе отдела по образованию Докшицкого райисполкома в рамках единого дня информирования членом информационно-пропагандистской группы Плыгавко О.В. проведено информирование на тему «Беларусь спортивная. Итоги II Европейских игр».
Перамога. Незалежнасць. Памяць
На гэтым тыдні ў рамках адзінага дня інфармавання члены інфармацыйна-прапагандысцкіх групп сустрэліся з працоўнымі калектывамі раёна. Адну з такіхсустрэч, прысвечаную 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, правёў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Вацлаў Андрыеўскі з работнікамі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (на здымку).
У сваім выступленні Вацлаў Іосіфавіч акцэнтаваў увагу на дзяржаўнай палітыцы і мерапрыемствах, якія накіраваны на захаванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў перамозе над фашысцкімі захопнікамі.
Пастаянны клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны застаецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Сёння ў краіне пражывае 6250 ветэранаў. У раёне налічваецца 14 ветэранаў, а таксама 50 асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Ва ўсіх населеных пунктах рэспублікі праведзена абследаванне матэрыяльна-бытавых умоў іх пражывання. Неабходную дапамогу атрымалі 573 ветэраны вайны і 1104 чалавекі, якія пацярпелі ад яе наступстваў.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 года № 118, у перыяд з 1 чэрвеня па 1 ліпеня ветэраны вайны, а таксама некаторыя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўляюцца льготы на праезд у пасажырскіх цягніках альбо вагонах фарміравання Беларускай чыгункі. Яны маюць права на 50-працэнтную зніжку з аплаты за тэхнічнае абслугоўванне і карыстанне жылым памяшканнем, за камунальныя паслугі.
Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы ў мінулым годзе і першым паўгоддзі сёлетняга па ўсёй рэспубліцы добраўпарадкаваны і адноўлены мемарыялы і помнікі воінскай славы, а таксама брацкія магілы, месцы масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ. Фота А. Варанковіча.