Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
3 кастрычніка 2024

У Беларусі сабрана больш за 9 млн тон збожжа з улікам рапсу

Аграрыі рэспублікі, паводле даных на 2 кастрычніка, сабралі 9,085 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Нагадаем, учора ў Мінсельгасхарчы пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Юрыя Шулейкі з удзелам кіраўніцтва сельскагаспадарчага ведамства, супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і навукова-практычных цэнтраў прайшла нарада па абмеркаванні праблемных пытанняў у галіне раслінаводства і жывёлагадоўлі, пошуку шляхоў іх вырашэння.

У ходзе нарады віцэ-прэм'ер паставіў шэраг важных задач па правядзенні абследавання пасеваў сельскагаспадарчых раслін з улікам існуючых умоў надвор'я ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і выпрацоўцы рэкамендацый сельгасвытворцам, накіраваных на зніжэнне ўплыву негатыўных фактараў (нізкі ўзровень вільгаці ў глебе), па правядзенні маніторынгу ходу асенняй пасяўной кампаніі і наяўнасці тэхнікі для правядзення работ у агратэхнічныя тэрміны, па захаванні тэхналогіі ўтрымання і кармлення буйной рагатай жывёлы.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч у час нарады звярнуўся да кіраўніцтва навукова-практычных цэнтраў з неабходнасцю аказання садзейнічання ў выпрацоўцы прапаноў для вырашэння праблемных пытанняў галіны і выхаду аграпрамысловага комплексу на новы тэхналагічны ўзровень. Кіраўнік ведамства абазначыў, што аналагічныя нарады кіраўніцтва міністэрства і навукова - практычных цэнтраў будуць праводзіцца на пастаяннай аснове-штотыдзень.

БелТА