Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
4 сакавіка 2024

Беларусь у 2025 годзе разлічвае павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн тон

Беларусь у 2025 годзе разлічвае павялічыць вытворчасць малака да 9,2 млн т. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч на палях міжнароднага форуму "Беларусь аграрная. Малочная ферма", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 2024 год мы паставілі планку валавой вытворчасці малака 8,68 млн т. А за 2025 год мы абавязаны выканаць пастаўленую задачу 9,2 млн т. Што датычыцца ўдою ад каровы, у гэтым годзе чакаем лічбу большую за 6 тыс. кг", - сказала Наталля Соніч.

Паводле яе слоў, у планах павышаць прадукцыйнасць дойнага статка, удасканальваць селекцыйную работу, кармленне, працаваць над узнаўленнем. "Мы ўжо распрацавалі планы мерапрыемстваў у сувязі з Годам якасці. Ставім задачу нарошчваць вытворчасць малака сорту экстра, павялічваем таварнасць (рэалізацыю на малочныя заводы). Паводле аператыўнай інфармацыі, таварнасць малака па некаторых рэгіёнах большая за 92 працэнты, а ёсць гаспадаркі, дзе яна дасягае 95-96 працэнтаў. Таксама павялічваем сярэдняздатачную вагу буйной рагатай жывёлы пры рэалізацыі на мясакамбінаты", - адзначыла прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Беларусь ажыццяўляе рэалізацыю жывёлагадоўчай, у прыватнасці малочнай, прадукцыі больш як у 100 краін. "Асноўны рынак - Расія. Пастаўляем і ў краіны Афрыкі, на Кубу, на іншыя рынкі. З кожным годам у нас павялічваецца асартымент", - дадала Наталля Соніч.

БелТА