Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
З 18 па 21 лістапада ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Дэпартамента эканомікі і фінансаў Міністэрства абароны Рэспублікі Казахстан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
На сустрэчы дэлегацыі з памочнікам міністра абароны па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансаў - начальнікам галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення Міністэрства абароны генерал-маёрам Ігарам Мажылоўскім абмяняліся меркаваннямі ў галіне фінансавага забеспячэння ўзброеных сіл Беларусі і Казахстана, а таксама абмеркавалі новыя напрамкі ўзаемадзеяння і перспектывы іх развіцця.