Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
За мінулы год у агульным аб'ёме інвестыцый Віцебскай вобласці 97 працэнтаў склаў расійскі капітал. Аб гэтым расказаў першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Адзін з ключавых інвестараў у Віцебскай вобласці сёння - гэта партнёры з Расійскай Федэрацыі, іх вельмі шмат, адзначыў Канстанцін Чорны. "Мы бачым, што вельмі яўна актывізаваўся пошук агульных інтарэсаў, дзе можна сябе рэалізаваць. У агульным аб'ёме інвестыцый па вобласці ў мінулым годзе 97 працэнтаў складаў расійскі капітал", - сказаў ён.
Расійскія партнёры гатовы ўкладваць сродкі ва ўсе сферы дзейнасці, але, зразумела, перавагу аддаюць хутка акупным напрамкам. "Для Віцебскай вобласці гэта ў першую чаргу мяса, малако, перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, збожжа, лён", - падкрэсліў ён.