Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
8 жніўня 2023

У Музеі традыцыйнай культуры ў Браславе распачала работу выстава мастачкі Аліны Трукан


У Музеі традыцыйнай культуры, што на Браслаўшчыне, распачала сваю работу выстава «Браслаўская палітра». На ўваходзе – партрэт жанчыны. Што яна зямлячка, тутэйшая беларуска, падказвае букет з рамонак, валошак і іншых палявых кветак, убор з беларускім арнаментам ды вельмі знаёмы пейзаж за спіной. На карціне сапраўды браслаўчанка, нявестка мастачкі Аліны Трукан.

На «Браслаўскай палітры» Аліна Трукан выставіла некалькі вельмі сімвалічных работ. Аўтапартрэт  на фоне егіпецкіх сфінксаў, закінуты дом з бусламі на даху, любімыя навакольныя пейзажы. Вядома, пры адкрыцці выставы ў наведвальнікаў з’явілася шмат пытанняў да мастачкі. Чым выклікана, напрыклад, егіпецкая тэматыка?

– Максімам Багдановічам, – сказала яна. – Хадзіла я каля тых пірамід, а ў галаве круціліся радкі «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…» пра тое семя, што прарасло і праз гады. Так убачыла тэму вечнасці жыцця, яго адраджэння. Як і на карціне пра пакінуты дом. Я ўсё жыццё жыву ў вёсцы і ведаю яе праблемы. Душа баліць, што яе пакідае моладзь. Такіх хат з забітымі вокнамі сёння шмат. Але ў душы цепліцца надзея, што гэты працэс нядоўгі. Буслы звілі на даху гняздо, значыць, там павінна нарадзіцца дзіця – так сцвярджае народная мудрасць. Значыць, у дома знойдуцца гаспадары і яго напоўняць дзіцячыя галасы.

«Браслаўская палітра» – гэта магчымасць пабачыць новыя работы мастакоў, вядомых не толькі ў азёрным краі. Работы Аліны Трукан не раз выстаўляліся ў Віцебску і Мінску, у Францыі. Гэтак жа вядома ў краіне імя Мікалая Стаса – аўтара лагатыпу тэлекампаніі ОНТ, распрацоўшчыка кас-цюмаў, у якіх спявалі «Песняры» пры Уладзіміру Мулявіну. Ужо шмат гадоў мастак жыве і піша на Браслаўшчыне. Апошнія работы – абстракцыя, ярка-абу-джальная, выбух эмоцый.

Тут жа карціны Яна Рыдзікі і Часлава Жуселя. Па работах апошняга можна даведацца, чым жыве мастак, што бачыць за акном і што ўспамінае з часу маленства. Часлаў Жусель належыць да напрамку інсітнага мастацтва, а яго карціны ўключаны ў розныя спецыяльныя выданні.

На выставе ёсць карціны пачынаючых мастакоў, для якіх гэта стымул да росту, удасканалення. Кожны ўплёў сваю валошку ў агульны вянок «Браслаўскай палітры».