Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
13 ліпеня 2023

У 90 раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лесу


У 90 раёнах Беларусі ўведзены абмежаванні на наведванне лесу. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта, размешчаная на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на раніцу 12 ліпеня, наведванне лясных масіваў поўнасцю абмежавана на тэрыторыі ўсёй Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. У Віцебскай вобласці абмежаванні закранулі 18 раёнаў, Мінскай - 21, Гомельскай - 14, Магілёўскай - 4.

З дапамогай інтэрактыўнай карты можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, даныя могуць мяняцца на працягу дня.