Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
15 жніўня 2023

Цытаты беларускіх пісьменнікаў увойдуць у аснову муралей у Гарадку да Дня пісьменства


Урыўкі з твораў пісьменнікаў увойдуць у аснову муралей, якія ўпрыгожаць Гарадок да Дня беларускага пісьменства. Усяго плануецца аформіць каля 10 аб'ёмных малюнкаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гарадоцкім райвыканкаме.

Для новых твораў мастацтва на фасады жылых дамоў і ўстаноў Гарадка нанясуць урыўкі з вершаў і іншых твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Гэта цытаты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Антона Бялевіча, Анатоля Грачанікава, Уладзіміра Скарынкіна, Рыгора Барадуліна, Канстанціна Вераніцына і іншых. "Мы выкарыстоўваем і цытаты з вершаў, звязаныя з тэмай Радзімы, Віцебскай вобласцю, Гарадком і нашым раёнам, а таксама ў цэлым з Беларуссю. Першапачаткова адабралі 15 цытат, у тым ліку нашага земляка Канстанціна Вераніцына, з іх выбрана каля 10. Такія надпісы будуць зроблены ў горадзе на фасадах будынкаў. Плануем, калі гэтымі днямі будзе добрае надвор'е, то мы пачнём ужо нанясенне цытат", - растлумачылі ў райвыканкаме.

Афармленнем фасадаў зоймецца творчая група, якая завяршае ў Гарадку іншы праект да Дня беларускага пісьменства. У складзе каманды - работнікі ўстаноў культуры і адукацыі горада. "Яны ўжо маюць такі вопыт, цяпер размалёўваюць для Гарадка валуны, - сказалі ў райвыканкаме. - Раён жа багаты на вялікія камяні. І на тыя з іх, якія стаяць уздоўж дарог у горадзе, яны цяпер наносяць тэматычныя замалёўкі - гэта лагатыпы Дня пісьменства і іншыя звязаныя з ім выявы. Абновіцца і адзін з распрацаваных у раёне турыстычных маршрутаў па "Вераніцынскіх мясцінах", які дасць магчымасць турыстам з Гарадка адправіцца на радзіму Канстанціна Вераніцына - вёску Астраўляне. Аўтобусныя прыпынкі па маршруце будуць тэматычна размаляваны, на іх з'явяцца выявы герояў паэмы "Тарас на Парнасе", цытаты аўтара і лагатыпы свята".

Падзеі ХХХ Дня беларускага пісьменства запланаваны на 2 і 3 верасня.