Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
9 лістапада 2021

Коласаўскі тэатр да свайго 95-годдзя рыхтуе прэм'еру спектакля «Ціль»

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 21 лістапада адзначыць свой 95-гадовы юбілей. Коласаўцы выйдуць на вялікую сцэну з прэм'ерай трагікамедыі "Ціль" паводле п'есы Рыгора Горына, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

У спектаклі занята амаль уся трупа, ролю Ціля Уленшпігеля выконвае вядучы майстар сцэны Яўген Бераснеў. Рэжысёр спектакля - мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Краснабаеў.

Пастаноўка насычана яркім гумарам і гераічным пафасам. "Створаная па матывах рамана Шарля дэ Кастэра, п'еса Рыгора Горына расказвае пра сярэдневяковага блазна Ціля Уленшпігеля, гісторыя якога ніколі не страціць актуальнасці. Некалі яго бацькам Клаасу і Саоткін прадказалі, што ў іх сям'і народзіцца герой Фландрыі. Так і спраўдзілася - гаварун і весялун Ціль з цягам часу ператворыцца ў прыклад мужнасці і свабодалюбства, у героя, здольнага гаварыць праўду скрозь лёгкія насмешкі і саркастычныя выказванні. Творца па сутнасці, Ціль жартуе і змагаецца з хлуснёй у неспрыяльных умовах росквіту іспанскай інквізіцыі і вайны. Яго востры язык не шкадуе нікога. Разам з тым Ціль справядлівы і моцны духам, ён любіць, марыць, разважае па-філасофску глыбока, ён верыць, што пераможа дабро", - расказалі коласаўцы.

Сцэнаграфію да спектакля рыхтуе Наталля Лавіцкая-Ермалова, касцюмы стварае Святлана Макаранка. Музыка Руслана Стаброўскага, харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Пераклаў п'есу і тэксты песень Алесь Замкоўскі.

БелТА