Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
28 лістапада 2023

Больш за 140 дадатковых цягнікоў запусціць БЧ на навагоднія і калядныя святы

Больш за 140 дадатковых цягнікоў ужо прызначыла БЧ на навагоднія і калядныя святы. Такую інфармацыю паведамілі на афіцыйным сайцеrw.by.

У мэтах павышэння якасці паслуг і задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па арганізацыі дастаўкі пасажыраў у дні навагодніх і калядных свят.

На перыяд з 22 снежня 2023 года па 9 студзеня 2024 года ўжо назначаны 144 дадатковыя цягнікі ў міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гэты перыяд будуць курсіраваць 90 дадатковых цягнікоў па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Гродна, Мінск - Пінск, Віцебск - Брэст, Гродна - Орша - Віцебск, Гродна - Орша - Крычаў, Гродна - Орша - Камунары.

У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй Беларускай чыгункай ва ўзаемадзеянні з ААТ "РЖД" дадаткова назначаны 54 цягнікі па папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск - Масква, Брэст - Масква, Полацк - Масква і Мінск - Санкт-Пецярбург.

Продаж квіткоў на дадзеныя цягнікі ўжо адкрыты.

Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах працягваецца.