Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб
у адпаведнасці з артыкуламі 10, 11 і
111 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28
кастрычніка 2008 г. № 433-З " Аб асновах адміністрацыйных працэдур»
(далей-Закон)
Правы зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы маюць права:
* звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
* бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
* атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
* прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам тайны;
* атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
* адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
* абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
* адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
* ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Абавязкі зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы абавязаны:
* ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
* прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання такіх дакументаў;
* уносіць плату, якая бярэцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
* своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
* выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Правы і абавязкі трэціх асоб
Трэція асобы маюць права:
* атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
*знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іхвыпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам тайны;
*адклікаць сваю згоду (у тым ліку выказаную шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
* абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
* адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
* ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Трэція асобы абавязаны:
* ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
* выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.