Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 жніўня 2022

Зярнятка бункер беражэ


Жніво – час напружанай працы не толькі для камбайнераў. У вадзіцеляў і механізатараў, што працуюць на адвозцы збожжа, таксама няма лішняй хвілінкі на простай. Днямі ў раёне вызначылі першыя тысячнікі і сярод гэтых работнікаў. Іх трое - Андр эй Модаль, Уладзімір Модаль і Сяргей Скурат, і ўсе яны працуюць у ААТ "Таргуны".

Ролю тых, хто адвозіць збожжа ад камбайнаў, нельга недаацэньваць. Затрымаўся крыху – і камбайны вымушаны прастойваць, губляючы проста залатыя ў гэтую пару хвіліны. Ды і давезці каштоўны груз трэба не толькі хутка, але і акуратна, не рассыпаўшы на неасфальтаваных прасёлачных дарогах ні зернятка. Такім чынам бесперабойная работа ўсёй сістэмы ў многім залежыць менавіта пекла вадзіцеляў.

Імёны сённяшніх лідараў на адвозцы добра вядомы ў раёне. Уладзімір і Андрэй Мадалі – прыклад годнай працоўнай дынастыі, калі бацька перадае сыну ўсе свае веды і вопыт, а той вельмі хутка становіцца з ім на адной вышыні па прафесіяналізме. Сяргея Скурата многія ведаюць як вадзіцеля “хуткай дапамогі”. Не адзін год ён у гарачую пару жатвы “зрываўся” на дапамогу роднай гаспадарцы, а зараз і канчаткова вярнуўся туды, дзе нарадзіўся і патрэбным будзе заўжды.

Вынікі спаборніцтва сярод кіроўцаў на адвозцы, вядома, будуць падведзены пасля завяршэння ўборачнай кампаніі, але, думаецца, таргуноўскія хлопцы сваіх пазіцый здаваць не збіраюцца.

Алена Несцяронак.
Фота аўтара.