Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 жніўня 2021

Жыццё на карысць Радзімы

У вёсцы Будзілаўцы Бягомльскага сельсавета 30 ліпеня 2021 года прайшла дыялогавая пляцоўка на тэму «Жыццё на карысць Радзімы» з удзелам прадстаўнікоў маладзёжнага актыву Докшыцкага раёна. На дыскусійнай платформе ў ролі мадэратараў выступілі: Печань Н.А., ураджэнец в.Будзілаўка Бягомльскага сельсавета, прафесар, доктар гістарычных навук, ветэран баявых дзеянняў, палкоўнік у адстаўцы, Рандарэвiч В.Ю., старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў, Палачаніна О.Э., намеснік старшыні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.

У ходзе размовы з моладдзю эксперты абмеркавалі пытанні грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гістарычнай памяці аб земляках - удзельніках розных войнаў, вялікай ролі малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Таксама на сустрэчы ішла гаворка пра значэнне і ролі дзяржаўных сімвалаў у жыцці грамадзяніна. У ходзе дыялогу адбыўся абмен думкамі па пытаннях патрыятычных ідэалаў сучаснай моладзі, развіцці лідэрскіх якасцяў.