Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 красавіка 2024

Занальны злёт юных ратавальнікаў прайшоў у Докшыцкім раёне

Гэта другі адборачны этап галоўнага спаборніцтва тых, хто ўжо з дзяцінства вызначыўся са сваёй будучай прафесіяй.

За пуцёўку ў фінал спаборнічалі 8 каманд: Докшыцкі, Лепельскі, Чашніцкі, Бешанковіцкі, Талачынскі, Глыбоцкі, Пастаўскі, Шаркаўшчынскі раёны.

Выдатнікам у страявой падрыхтоўцы стала каманда "Айвенга" з Докшыц. Камандзір гэтай жа каманды, Юлія Матошка, лепш за іншых справілася са сваёй роляй, за што была адзначана журы. У асабістым заліку самы выразны крок аказаўся ў Арцёма Буцько з каманды Шаркаўшчынскага раёна.

Самыя яркія па напале эмоцый спаборніцтвы – "Пажарны кросфіт" і "Баявое разгортванне" – сабралі ўдзельнікаў на стадыёне. Ад таго наколькі зладжаным будуць дзеянні ўсёй каманды, залежыць месца ў турнірнай табліцы.

Лепш за ўсіх разгарнуць рукаўную лінію ўдалося камандзе "Іскра" з Лепеля. Пакінуць далёка ззаду ад сябе ўсіх супернікаў у "Пажарным кросфіце" змагла каманда "Без паліва" Чашніцкага раёна.

Неабыякая барацьба разгарнулася і ў конкурсе "Аказанне першай дапамогі". Па легендзе дзіця атрымала цяжкі апёк –менавіта ў гэтай ролі выступілі статысты каманд. Правільней і хутчэй за ўсіх вырашылі сваю задачу хлопцы з каманды "101" Бешанковіцкага раёна.

А вось у кабінеце з конкурсам "Знаўцы" стаяла цішыня, як у бібліятэцы. Розумы каманд дэманстравалі веды па правільным дзеянням у выпадку надзвычайных сітуацый. Рэкардсменам гэтага конкурсу ў асабістым заліку стаў Сцяпан Баравікоў з Докшыц, а каманда Лепельскага раёна стала лідэрам у агульным выніку.

А яшчэ юныя ратавальнікі таленавітыя і творча адораны. У гэтым пераканалася журы ў конкурсе "Візітная картка". Песні, танцы, казкі, мініяцюры – у якой форме толькі не расказвалі пра свой рух юных ратавальнікаў удзельнікі. Тое, што "БМГАРП=знак якасці", а гэта і была тэма візітоўкі, пацвердзілі ўсе восем каманд.

Першае месца і пуцёўку ў фінал заваявала каманда "Іскра" з Лепеля, другімі стала каманда з Докшыц - "Айвенга". Заключыла тройку лідэраў каманда "Без паліва" Чашніцкага раёна.