Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Напярэдадні Новага года выхаванцы двух дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Докшыцах прымалі віншаванні ад прадстаўнікоў мясцовай улады.
У госці да сем'яў бацькоў-выхавальнікаў Ганны Аўласевіч і Алены Насеннік, у кожнай з якіх знаходзіцца па пяць дзяцей, прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Дзмітрый Парцянка, старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Алена Таляронак, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч.
Кожнаму з дамоў былі ўручаны сертыфікаты на суму 3100 рублёў на набыццё бытавой тэхнікі і іншыя падарункі.
Рабят таксама павіншавалі Дзед Мароз і Снягурка.