Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 верасня 2024

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, прайшлі ва ўсіх школах Докшыцкага раёна

З 1 верасня ў раёне будуць функцыянаваць 26 устаноў адукацыі, з іх 11 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. За парты сядуць 2051 навучэнец, сярод іх - 182 першакласнікі.

На святочных мерапрыемствах, прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Докшыцкага райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянцiна Рандарэвіч, намеснікі старшыні Докшыцкага райвыканкама, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік" Дзмітрый Каляга, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, начальнікі аддзелаў Докшыцкага райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, святары, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў раёна.

Дэпутацкі корпус раёна прыняў таксама актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах і наведаў першы ўрок, лейтматывам якога сталі словы "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!".

Падзяліць свята першага званка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Бярозкаўская базавая школа Докшыцкага раёна" прыехалі генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" Валерый Дашкоўскі, ягоны памочнік Сяргей Васюкевіч. Госці павіншавалі школьнікаў і педагогаў з пачаткам навучальнага года, уручылі падарункі і пажадалі новых дасягненняў, поспехаў у вучобе і творчасці.