Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 лістапада 2021

Урачыстае адкрыццё 40-кватэрнага дома адбылося сёння ў г. Докшыцы

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ключы ад новых 34 кватэр атрымалі 28 шматдзетных сем'яў. Таксама ў пяціпавярхоўцы пабудавана 4 сацыяльныя і 2 арэндныя кватэры.

З прывітальным словам да жыхароў новабудоўлі звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Рандарэвіч В.Ю., дырэктар УКБа Докшыцкага раёна Бяляўскі С.А., дырэктар ДКУАСП «Світанак Пастаўскі» Малец А.І.

Ад імя навасёлаў перад прысутнымі выступіла шматдзетная маці Касцюк А. У.

У адрас шчаслівых уладальнікаў новых кватэр гучалі пажаданні моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту. Няхай прыгажэе з кожным днём маляўнічы куток новабудоўлі горада, усё яе жыхары жывуць адной вялікай дружнай сям'ёй, а ў іх кватэрах заўсёды пануюць цеплыня, каханне і ўтульнасць.