Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
3 жніўня 2021

Уборачная кампанія ў Докшыцкім раёне набірае тэмпы

Цяперашняя ўборачная кампанія паступова набірае тэмпы. Гарачы сухі ліпень паспрыяў хутчэйшаму паспяванню каласоў, і цяпер перад аграрыямі стаіць задача якасна і без страт сабраць вырашчаны ўраджай. У гаспадарках раёна завершана ўборка азімага рапсу і пачата жніво збожжавых і зернебабовых. Усяго пад гэтыя культуры адведзена 20196 гектараў, з якіх па стане на 30 ліпеня ўбрана 4117. Таму, пакуль надвор'е дазваляе, хлебаробы не марудзяць і раніцай, як толькі зёлкавыя абветрацца, выязджаюць у поле.

Каля вёскі Верацеі, дзе раскінуліся палi КУП «Докшыцкі», па жытнім моры спелых каласоў, то падымаючыся на пагоркі, то хаваючыся за імі, плылі два камбайны. Іх упэўнена вялі экіпажы ў складзе старшага камбайнера Пятра Зубрыцкага і яго памочніка Івана Сапегіна, а таксама Сяргея Зевалiча і Сяргея Зязюлi. Чакаў свайго часу заняты на адвозцы збожжа кіроўца МАЗа Уладзімір Каротчык, да якога потым далучыцца і Валерый Баброўскі.

Сяргей Зевалiч і Сяргей Зязюля працуюць разам шосты год. У мінулым годзе іх экіпаж першым у гаспадарцы намалаціў тысячу тон. У гэтым годзе механізатары прыступілі да ўборачнай кампаніі на новым КЗС 12 А1.

- «Дзядок» вунь і цяпер жне, - ківае галавой Сяргей Мікалаевіч у бок камбайна і дадае: - Адпрацаваў на ім адзінаццаць гадоў, ведаў усё да дробязяў, таму крыху шкада. Але, спадзяюся, што і новая тэхніка не падвядзе. З пачатку месяца ў ААТ «Барсучанка» сжалі рапс, потым сваю свiрэпiцу, а на мінулым тыдні пачалі ўборку збожжавых.

Нават не трэба быць спецыялістам, каб не заўважыць, што жыта вырасла неаднастайнае: на пагорках каласы цяжкія, налітыя, а дзе ніжэй - ледзь-ледзь завязаліся, таму што пасевы вымаклі. Зразумела, што гэта паўплывае на будучую ўраджайнасць.

- Пасевы азімых яшчэ нядрэнныя у параўнанні з яравымі, - дадае кіраўнік гаспадаркі КУП «Докшыцкі» Эдуард Пачкоўскі.

- Адбіліся, вядома, працяглыя чэрвеньскія дажджы. Аднак спадзяемся, што выйдзем на ўзровень мінулага года - 27,7 цэнтнера з гектара.

Наталля ВАСЬКО

Фота Вячаслава Чэрвінскага