Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 жніўня 2022

Уборачная кампанія стартавала ў Докшыцкім раёне


Па стану на 29 ліпеня ў раёне ўборку збожжавых і зернебабовых культур пачалі тры сельгаспрадпрыемствы - ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс", ААТ "Таргуны" і ДП "Гняздзілава-Агра". У аграсэрвісе ўбралі ячмень на плошчы 50 гектараў і намалацілі 150 тон збожжа, а торгунаўскія хлебаробы сціснулі збожжавыя на 235 гектарах і атрымалі сярэднюю ўраджайнасць 35,9 цэнтнера з гектара.

У сельгаспрадпрыемствах раёна намалочана першая тысяча тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 34,4 цэнтнера з гектара.

Знаёмую з дзяцінства, напоўненую асаблівай цеплынёй карціну ўбачылі на полі за вёскай Лаці: сем камбайнаў у залацістым моры пшанічных каласоў. Паліва для іх прывёз вадзіцель Уладзімір Гушчык, на запраўку да аўтамабіля якога раз-пораз пад'язджалі камбайнеры. Уладзімір Мікалаевіч на бензавозе працуе ўжо 15 гадоў, і пра яго адказнасць, прафесіяналізм, клапатлівае стаўленне да тэхнікі ў кіраўніцтва ААТ «Таргуны» толькі добрыя водгукі. Атрад у бітве за ўраджай на гэты раз склалі вопытныя механізатары Вячаслаў Гаўрыловіч, Аляксандр Трус, Юрый Малюжанец, Уладзімір Маскалёнак, Уладзімір Сайковіч, а таксама Сяргей Ралавец, які спешна перасеў са свайго "ягуара" на камбайн, і Віталь Кубельнік, у якога гэтая ўборачная. кампанія першая. Адвозіць збожжа без затрымак паспяваюць на МАЗах Анатоль Трус і кіроўца "хуткай" Сяргей Скурат, што не першы ўжо год прыходзіць на дапамогу гаспадарцы ў спякотны час, - ёмістасць іх прычэпаў каля 20 тон збожжа. А Дзмітрый Ралавец на трактары Fendt 936 і ўвогуле адвозіць за адзін рэйс 30 тон.

- Тэхніка да ўборачнай гатова, сілы ёсць - справімся, каб толькі надвор'е не падвяло, - запэўніў нас Сяргей Ралавец і, заправіўшы бак камбайна палівам, лёгка і грацыёзна, як належыць майстру, паплыў на сваім сухапутным караблі збіраць хлеб.

Алена нясцяронка.

Фота Вячаслава Чарвінскага.