Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 верасня 2022

У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна адкрыўся стацыянарны сацыяльны пункт


Важнай падзеяй для жыхароў г.п.Бягомль і работнікаў ТЦСАН стала адкрыццё 5 верасня 2022 г. стацыянарнага сацыяльнага пункта ў адміністрацыйным будынку Бягомльскага сельскага выканаўчага камітэта. На адкрыцці прысутнічалі Палачаніна Аксана Эдуардаўна - намеснік старшыні Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, Тулоўская Алена Аляксееўна - начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Докшыцкага райвыканкама, Трахінін Мікалай Аляксеевіч - старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў.

            У выкананне Дзяржаўнай праграмы "Сацыяльная абарона" на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2020 г. № 748, забяспечваецца прадастаўленне сацыяльных паслуг, якія аказваюцца непасрэдна па месцы пражывання пажылых грамадзян, інвалідаў і сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі.

          Цяпер на тэрыторыі Бягомльскага сельсавета пражывае 4256 чалавек:  з іх 1011 пенсіённага ўзросту, 215 - людзей з інваліднасцю, а таксама 77 шматдзетных і 11 сем'яў, якія знаходзяцца сацыяльна небяспечным становішчы. Каб ніхто з гэтых грамадзян і сем'яў не быў абдзелены падтрымкай і адчыняецца стацыянарны сацыяльны пункт. Тут магчыма будзе вырашыць многія задачы: ад атрымання інфармацыі да афармлення неабходных дакументаў, напісання заяў на матэрыяльную дапамогу, аказанне сацыяльных паслуг, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі і іншае.  Такім чынам, зроблены чарговы крок да забеспячэння даступнасці сацыяльнай падтрымкі грамадзян. Адкрыццё стацыянарнага сацыяльнага пункта сёння было б немагчыма без падтрымкі Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.