Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 чэрвеня 2021

У школах Докшыцкага раёна прагучаў апошні званок

Сонейка, што ў мінулую суботу з раніцы ўпэўнена асвятляла ўсё навокал, абяцала цёплы дзянёк, і гэта надало яшчэ больш урачыстасці мерапрыемству, якога амаль год чакалі школьнікі - святу апошняга званка. У гэтым годзе ён прагучаў для 2220 навучэнцаў раёна, уключаючы 96 адзінаццацікласнікаў.

З віншаваннямі і радаснай навіной у Тумілавіцкую ДС-БШ прыехаў старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак. Тое, што ўстанова адукацыі пакуль застаецца працаваць, стала самым прыемным і дарагім падарункам для яе калектыву.

- Будучыня нашых дзяцей залежыць ад тых маральных і адукацыйных асноў, якія закладваюцца ў сям'і і школе. Гэта не толькі падмурак асабістага поспеху, але і залог развіцця і працвітання ўсяго грамадства, - сказаў на ўрачыстасці кіраўнік раёна. - Вялікая адказнасць, ускладзеная на кожнага настаўніка, патрабуе неймавернай самааддачы, цярпення і дабрыні, без якой немагчыма ўявіць чалавека, абраўшага працу з дзецьмі. Жадаю педагагічнаму калектыву не спыняцца перад цяжкасцямі, упэўнена рухацца наперад і атрымліваць задавальненне ад поспехаў вучняў.

У СШ № 1 апошні званок прагучаў для 30 выпускнікоў. Менавіта яны сталі галоўнымі дзеючымі асобамі на свяце. Віншавальныя словы ад першай настаўніцы, класнага кіраўніка, наказ ад бацькоў гучалі ў адрас юнакоў і дзяўчат, якія хутка пакінуць сцены роднай школы, развітаюцца з дзяцінствам. Напэўна, усведамляць гэта цяжэй дарослым, дасведчаным аб немагчымасці вярнуцца ў краіну мрояў і казак, аднак перад маладосцю адкрыты ўсе дарогі, напоўненыя радаснымі сустрэчамі і светлымі надзеямі.

Не абыйшлося і без традыцыйнага школьнага вальса, у якім кружылі дзяўчыны ў сукенках з белымі фартушкамi i хлопцы ў строгіх касцюмах.

Адгучалі словы віншаванняў, дадзены ўказанні на дарогу, падораны букеты кветак настаўнікам, якія за 11 гадоў сталі блізкімі людзьмі. Свята праляцела вельмі хутка. Толькі адпачываць выпускнікам няма часу: на гэтым тыдні іх чакаюць экзамены.

Не менш хвалюючым мерапрыемства, прысвечанае апошняму званку, стала і для дзевяцікласнікаў. У раёне 212 вучняў атрымаюць пасведчанне аб базавай адукацыi. Некаторыя з іх папоўняць шэрагі навучэнцаў прафесійных навучальных устаноў, хтосці вернецца ў школу.

А для большасці школьнікаў летнія канікулы - магчымасць адпачыць, набрацца сіл і здароўя.

Наталля ВАСЬКО

Фота аўтара

https://www.dokshitsy.by/2021/06/poslednij-zvonok-3/