Единый день голосования

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 жніўня 2024

У раёне прайшоў Дзень Крулеўшчынскага сельсавета

У Докшыцкім раёне прайшоў дзень Крулеўшчынскага сельсавета пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч.

Старшыня райвыканкама Сяргей Абірала правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у аграгарадку, а ў Літоўцах з жыхарамі вёскі сустрэлася Валянціна Рандарэвіч.

Пытанні, якія паступілі падчас правядзення прыёмаў грамадзян у населеных пунктах сельсавета: асфальтаванне дарогі, добраўпарадкаванне дзіцячай гульнявой пляцоўкі ў двары шматкватэрнага дома, асартымент тавараў у аўтакраме, пытанні жыллёва-камунальнага характару.

Валянціна Юр'еўна звярнула ўвагу старшынь сельскіх Саветаў дэпутатаў на рэалізацыю Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 116 ад 24 сакавіка 2021 г. "Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі" і актывізацыю работы па зносе пустуючых дамоў.