Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
У Докшыцкім раёне прайшоў дзень Бярэзінскага сельсавета і пасяджэнне раённага штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала і старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч.
Заслуханы кіраўнікі раённых служб аб рабоце па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Падчас правядзення дня сельсавета жыхароў найбольш хвалявала пытанне якасці гандлёвага абслугоўвання Докшыцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства. Таксама былі ўзняты пытанні рамонту дарог, добраўпарадкавання пустых зямельных участкаў.
Усе пытанні, якія паступілі падчас сустрэч з насельніцтвам, разгледжаны, раённым службам дадзены даручэнні.
Жыхары сельсавета выказалі падзяку старшыні Бярэзінскага сельскага Савета дэпутатаў, мясцоваму фермеру за прадастаўленне сельгастэхнікі і брыгадзе аўтамагазіна №5.