Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 кастрычніка 2020

У Парплішчанскай СШ Докшыцкага раёна прайшла эколага-прафілактычная акцыя

На мінулым тыдні ў Парплішчанскай СШ прайшла эколага-прафілактычная акцыя «Чыстыя гульні», або Няма часу на шкодныя звычкі - ёсць час на дапамогу прыродзе малой радзімы (камандная эколага-прафілактычная гульня па асобным зборы смецця на адкрытым паветры). Мерапрыемства праходзіла пры садзейнічанні Докшыцкага РК ГА «БРСМ» сумесна з навучэнцамі-валанцёрамі актыву БРСМ установы адукацыі, а таксама ў рамках акцыі Чысты лес. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучні 5-9 класаў у колькасці 19 чалавек. Былі сфармаваны дзве каманды: «Санітары лесу» і «Рабінзоны».

Капітанам каманды сталі маладыя спецыялісты-педагогі школы Вераніка Атрахiмовiч і Ігар Каралёнак. Вікторыя Ждановіч, лідэр раённага ГА «БРСМ», пазнаёміла прысутных з правіламі гульні, роляй кожнага з удзельнікаў, а таксама галоўнай ідэяй прафілактычнай акцыі - дапамога прыродзе малой радзімы як альтэрнатыва шкодным звычкам. У кожнай камандзе быў правадыр - працаўнік лясной гаспадаркі. Удзельнікі каманд з энтузіязмам і вялікім жаданнем пачалі чысціць лясны масіў у раёне ўрочышча Чыстапаль ад смецця. На гульню адводзілася 1,5 гадзіны. За гэты час вучні паказалі працавітасць, уменне дзейнічаць у камандах, у якіх прысутнічала дружба і ўзаемадапамога. Кожны стараўся быць карысным. Гульня прайшла на ўра, усе з нецярпеннем чакалі падвядзення вынікаў. Засталося толькі ўсё ўзважыць. Пераможцамі сталі хлопцы з каманды «Санітары лесу», якія сабралі 77 кілаграмаў смецця. Вікторыя Ждановіч уручыла пераможцам і ўдзельнікам гульні дыпломы і памятныя прызы.

Навучэнцы цікава і з карысцю правялі суботні дзень, зрабілі свае родныя мясціны чысцей.

Таццяна Барздыка.

Фота аўтара.