Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2021

У памяць пра загінуўшых жыхароў вёскі Мількунь усталявалі помнік

Урачыстае адкрыццё помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў дзень 76-й гадавіны Перамогі стала кульмінацыяй вялікай справы па аднаўленні імёнаў загінуўшых жыхароў вёскі Мiлькунь, якую пачала некалькі гадоў таму Людміла Чарнуха і якую актыўна падтрымала старшыня райсавета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч.

Помнік з надпісам «Прабачце, людзі! Нашчадкі не забудуць вашы мукі» узведзены на народныя ахвяраванні, а таксама на сродкі, выдзеленыя ў рамках дзяржаўнай праграмы «Увекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны».

- Вялікая Айчынная вайна прынесла людзям слёзы і пакуты, незаменныя страты, - сказаў падчас урачыстага адкрыцця, сабраўшага шмат людзей, старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак. - Святы доўг наш, нашых дзяцей і ўнукаў - захаваць памяць пра тых, хто загінуў дзеля міру на зямлі. Нельга дапусціць, каб трагедыя паўтарылася зноў.

Па словах старшыні Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалая Трахiнiна, узвядзенне падобных помнікаў стала своеасаблівай традыцыяй Партызанскага краю. Дзякуючы мясцовым жыхарам-энтузіястам яны ўжо ўсталяваны ў Замасточчы, Асовах, Будзілаўцы і іншых вёсках.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянцін Якушэўскі ў сваім выступе згадаў, якой цаной дасталася перамога над фашыстамі, і заклікаў падрастаючае пакаленне шанаваць памяць пра сваіх мужных продкаў, якія не скарыліся ворагу.

Протаіерэй Аляксей Кушнярэвіч памаліўся за спачын ахвяр вайны і асвяціў месца пахавання.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.